Батыст (; ад імя французскага ткача 13 стагоддзя Батыста Шамбрэ) — высакаякасная тонкая паўпразрыстая льняная або баваўняная тканіна; вырабляецца з тонкай кручанай пражы, якая звычайна падвяргаецца апрацоўцы канцэнтраваным растворам шчолачы для надання шаўкавістага бляску і мяккасці; выкарыстоўваецца для пашыву бялізны, сукенак, блузак.
Літаратура Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мінск: Беларусь, 2001. — ISBN 985-01-0124-5
Катэгорыя:Льняныя тканіны Катэгорыя:Эпанімы Катэгорыя:Баваўняныя тканіны