Сцыенты́зм (ад  — веды, навука) — светапоглядная пазіцыя, заснаваная на ўяўленні пра навуковыя веды як найвышэйшую каштоўнасць культуры і ўмову арыентацыі чалавека ў свеце.

Аформіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Арыентуецца пераважна на метадалогію і вынікі прыродазнаўчых ведаў і прызнае за навукай права і здольнасць рашэння ўсіх сацыяльных праблем. Супрацьлеглая сцыентызму светапоглядная пазіцыя (антысцыентызм) падкрэслівае абмежаванасць магчымасцей навукі і разглядае яе як прычыну ўзнікнення шматлікіх сацыяльных і экалагічных праблем.

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.

Катэгорыя:Філасофія навукі Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Культуралогія