Сыта́ — страва у многіх народаў, засалоджаная мёдам вада.
Сыту выкарыстоўвалі ў якасці поснай закраскі для кашы, куцці, кісялю. Самастойна спажывалі ў посныя дні. На памінкі, Дзяды гатавалася абрадавая страва канун — у сыту дадавалі хлеб.
Выкарыстанне ў пчалярстве Пчаляры выкарыстоўвалі вадкую і густую сыту ў якасці падкормкі пчол. Вадкая складалася з 2—3 частак вады і 1 часткі мёду і выкарыстоўвалася вясной і раннім летам з мэтай павелічэння расплоду. Густая сыта гатавалася з 2—3 частак мёду і адной часткі вады і выкарыстоўвалася пры недахопе мёду ў вуллі пасля зімы.
Літаратура
Сыта́ //
Сыта́ // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13 : С—Т / Уклад. М. Я. Абрагімовіч, Р. М. Малько і інш.; гал. рэд. Г. А. Цыхун; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларуская навука, 2010. — С. 125—126. — 351 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-1185-1.
Спасылкі Лазаренко А. И. Русское сыта и его этимологические связи // Научный журнал по языкознанию и литературоведению Язык и культура, 2011. — № 3 (15). — С. 51—57. Казаченко Б. «ВЕСЕЛИЕ ПИТИ» // Наука и жизнь, № 2, 2006.
Катэгорыя:Безалкагольныя напоі Катэгорыя:Ежа ў рэлігіі Катэгорыя:Беларуская кухня Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Пчалярства Катэгорыя:Славянская кухня Катэгорыя:Славянская абрадавая ежа і напоі Катэгорыя:Рускія напоі Катэгорыя:Мядовыя напоі Катэгорыя:Калядная ежа Катэгорыя:Памінальная ежа