Юзаф Завадскі (; , Козьмін-Велькапольскі — , Вільня) — віленскі друкар і .
Біяграфія Вучыўся выдавецкай справе ва Уроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў друкарню. У 1805 годзе да Юзафа Завадскага перайшла друкарня Віленскага ўніверсітэта, ён злучыў дзве друкарні і заснаваў выдавецтва (гл. ). Да 1826 года меў тытул універсітэцкага друкара. Быў сябрам масонскай ложы «Гарлівы Літвін».
Меў сыноў Адама, Юзафа (1818-1886) і Фелікса (1824–1891), таксама выдаўцоў.
Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках. На магіле пастаўлены класічны абеліск ружовага граніту, завершаны малым акратэрыям белага мармуру.
Літаратура Bieńkowska B. Książka na przestrzeni dziejów. — Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, 2005. — ISBN 83-88581-21-X Cybulski R. Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972; Venclova T. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — ISBN 9986-830-96-6. — P. 143.
Катэгорыя:Выдаўцы