Га́нгуцкі бой (, таксама slaget vid Rilax; ) — марскі бой паміж расійскім і шведскім флотамі, які адбыўся года каля паўвострава Гангут (сучасная назва — Ханка) падчас Паўночнай вайны. Скончыўся перамогай расійскага галернага флоту і стаў яго першай буйной марской перамогай. — Тэкст на Verbum.by.
Перадумовы Летам 1714 года расійскі вёславы, або галерны, флот пад камандаваннем генерал-адмірала Фёдара Апраксіна выйшаў з Кранштата, каб узмацніць расійскі гарнізон у Аба (сучасны Турку). Флот налічваў 99 галер і скампавей, а на іх знаходзілася каля 15 тысяч чалавек дэсанту.
Каля ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава Гангут шлях яму перагарадзіў шведскі флот віцэ-адмірала Густава Ватранга: 15 лінейных і 2 бамбардзірскія караблі, 3 фрэгаты і атрад вёславых суднаў. Буйныя шведскія ветразевыя караблі залежалі ад ветру, у той час як расійскія галеры маглі рухацца на вёслах. Калі каля Гангута ўсталяваўся штыль, галоўныя сілы Ватранга страцілі магчымасць хутка манеўраваць, чым скарыстаўся расійскі галерны флот, які прайшоў міма шведскай эскадры.
Ход бою
Частка шведскіх сіл пад камандаваннем контр-адмірала Нільса Эрэншэльда заняла пазіцыю каля Рылакса на паўночны захад ад паўвострава. Ягоны атрад меў каля 900 чалавек і 116 гармат; у яго склад уваходзілі фрэгат, 6 галер і 3 шхерботы.
7 жніўня расійскі авангард з 23 скампавей, на якіх знаходзіліся каля 3500 чалавек і 160 гармат, атакаваў атрад Эрэншэльда. Авангардам камандаваў генерал-лейтэнант А. А. Вейдэ, але фактычнае кіраўніцтва ажыццяўляў Пётр I. Атака пачалася каля 15 гадзін.
Бой перайшоў у жорсткае абардажнае сутыкненне. Эрэншэльд вёў бой ва ўмовах значнай колькаснай перавагі праціўніка, і ў выніку судны ягонага атрада былі захоплены, а сам шведскі камандзір трапіў у палон.
8 жніўня галоўная эскадра Ватранга пакінула раён Гангута і адышла да Аландскіх астравоў.
Страты і вынікі Шведскі бок страціў 10 суднаў, 711 чалавек забітымі і параненымі, яшчэ 237 чалавек, у тым ліку Эрэншэльд, трапілі ў палон. Страты расійскага боку — 456 чалавек і адна галера.
Гангуцкі бой — першая буйная марская перамога Расіі, пасля якой расійскі флот, змог усталяваць кантроль над Балтыйскім морам. — Тэкст на Verbum.by.
Удзельнікі бою з расійскага боку былі ўзнагароджаны спецыяльнымі медалямі, а Пётр I атрымаў званне віцэ-адмірала.
Памяць
У 1871 годзе ў Рылакс-фіёрдзе быў пастаўлены помнік у гонар маракоў расійскага флоту, якія загінулі ў баі.
У 1715 годзе А. Зубаў выканаў гравюру з выявай баталіі каля Гангута. Яна захоўваецца ў гістарычнай калекцыі Музейнага ведамства Фінляндыі разам з іншымі творамі, прысвечанымі Гангуцкаму бою.
У 2014 годзе, да 300-годдзя бою, музей Гангута арганізаваў выставу «Rilax–Riilahti–Gangut 1714», для якой Марскі гістарычны музей Швецыі часова перадаў шэраг экспанатаў.
Літаратура — электронны тэкст на Verbum.by. — электронны тэкст на Verbum.by.
Катэгорыя:Бітвы Паўночнай вайны Катэгорыя:Марскія бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Швецыі Катэгорыя:Бітвы XVIII стагоддзя Катэгорыя:1714