Марцін Родбел (, , Балтымар, Мэрыленд — ) — амерыканскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1994 годзе разам з Алфрэдам Гілманам «за адкрыццё G-бялкоў і ролі гэтых бялкоў у сігнальнай трансдукцыі ў клетцы».
Біяграфія Марцін Родбел нарадзіўся 1 снежня 1925 года ў Балтымары (Мэрыленд) у сям’і Шырлі (народжаная Abrams) і Мілтана Родбела, бакалейшчыка. З сям’і яўрэяў.http://www.washington.edu/alumni/columns/june96/rodbell2.html У Балтымары скончыў сярэднюю школу. У 1943 годзе ён паступіў ва ўніверсітэт Джонса Хопкінса, але ўжо праз год ён перапыніў вучобу для службы ў войску. Ён удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў ваенна-марскіх сілах ЗША ў якасці радыста.
У 1946 годзе ён вярнуўся ва ўніверсітэт і скончыў бакалаўрыят ў 1949 годзе. У 1950 годзе ён ажаніўся з Барбарай Ледэрман — старэйшай сястрой Сюзаны Ледэрман, якая была сяброўкай легендарнай яўрэйкі Ганны Франк. Родбел атрымаў ступень доктара філасофіі ў біяхіміі ва ўніверсітэце Вашынгтона ў 1954 годзе, пасля чаго два гады займаўся пост-дактарантурай ва ўніверсітэце Ілінойса ва Урбане-Шампэйн.
З 1956 года Родбел працаваў у Нацыянальным інстытуце здароўя, спачатку ў Бетэздэ (Мэрыленд), а з 1985 года — у Чапэл-Хіл (Паўночная Караліна) да свайго сыходу на пенсію ў 1994 годзе.
З 1958 года дырэктар Інстытута вывучэння навакольнага асяроддзя ў Нацыянальным інстытуце здароўя.
У 1970-я гады даказаў, што гармоны перадаюць інфармацыю (сігнал) адпаведным клеткам пры дапамозе трох незалежных кампанентаў клетачнай абалонкі: спецыяльных рэцэптараў, перадатчыкаў (пасрэднікаў), узмацняльнікаў (перадатчык бывае актыўны толькі ў прысутнасці адпаведнага носьбіта энергіі; ён ідэнтыфікаваны амерыканскім фізіёлагам А. Гілманам як бялок G).
Высветліў ролю G-бялкоў у малекулярных механізмах узнікнення шэрагу інфекцыйных хвароб (халеры, коклюшу і інш.).
Узнагароды 1994 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1987 — Richard Lounsbery Award 1984 — Міжнародная прэмія Гайрднера
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Марціна Родбела на Нобелеўскім сайце Марцін Родбел — у National Library of Medicine Марцін Родбел — Profiles in Science, National Library of Medicine
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Эндакрынолагі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера