Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. , , Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах.

У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».

У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ. Заставаўся паслом у Расіі да 1 жніўня 2022 года.

Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) — за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё радыёэлектроннай прамысловасці; падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) — за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання; ордэн Пашаны; Ордэн Айчыны III ступені (2022)Государственных наград удостоены 160 представителей различных сфер деятельности; Ордэн Айчыны II ступені (2024).

Спасылкі Старонка на праекце BelarusProfile Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Старонка на сайце Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Расіі