Зоф’я Здыбіцка (; ) — польскі філосаф. Прафесар, доктар навук.

Біяграфія Нарадзілася 5 жніўня 1928 года ў Красніку Люблінскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Законніца з Кангрэгацыі сясцёр уршулянак. У 1970—2002 гадах займала пасаду загадчыцы кафедры філасофіі Бога і рэлігіі, а ў 1990—1998 гадах — дэкана філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Член Вучонай рады інстытута Яна Паўла ІІ, Польскага таварыства Тамаша Аквінскага, якое з’яўляецца нацыянальным аддзяленнем Міжнароднага таварыства Тамаша Аквінскага. Аўтар шматлікіх навуковых прац, сярод якіх «Удзел быцця. Спроба тлумачэння сувязяў паміж светам і Богам» (1972), «Чалавек і рэлігія. Нарыс філасофіі рэлігіі» (1977), «Рэлігія і рэлігіязнаўства» (1988); рэдактар кніг «Задачы рэлігіі ў сучаснай культуры» (1992), «Свабода ў сучаснай культуры» (1997) і інш.

Памерла 24 красавіка 2026 года ў Варшаве.

Узнагароды Залаты крыж заслугі Камандорскі крыж Ордэна адраджэння Польшчы

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы