Парэ́чкі чорныя (Ribes nigrum) — лістападны куст, від раслін роду сямейства . Пладовая культура.

Дзікарослыя трапляюцца ва ўмеранай вільготнай кліматычнай зоне Еўразіі. Вырошчваюцца шматлікія культурныя сарты. Ягады чорных парэчак багатыя на вітаміны, каштоўная сыравіна для дамашняй перапрацоўкі і кансервавання.

Назва На Беларусі вядомы народныя назвы расліны: парэчкі чорныя, смарода, смародыня, смуродзінаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927. У «Краёвым слоўніку Чэрвеньшчыны» згадваецца парэчка чорнаяШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929. На Смаленшчыне расліна вядома як смарода чорнаяДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя лістападныя зімаўстойлівыя галінаваныя кусты вышынёю 0,7—2,5 м. Куст складаецца са шматлікіх (да 20 штук) рознаўзроставых галін. Маладыя парасткі апушаныя, бледныя; дарослыя — карычневыя.

Пупышкі бледна-зялёныя, з кармінавым адценнем, даўжынёй 4—10 мм, развіваюцца пад восень і зімуюць на галінах. Лісце чаранковае, даўжынёй і шырынёй 3—5Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил. (да 12) см, з вышчарбленымі бакамі, трох-пяцілопасцевае, лопасці звычайна шырока-трохвугольныя, сярэдняя пласціна нярэдка выцягнутая, зверху цьмяная, цёмна-зялёная, голая, знізу па жылках апушаная.

Каранёвая сістэма мае добра сфарміраваную шкілетную частку. Асобныя вертыкальныя карані дасягаюць 1,5—2 м у глыбіню, а гарызантальныя распаўсюджваюцца на 1—1,5 м ад цэнтра куста. Асноўная маса каранёў знаходзіцца ў слоі глебы 10—60 см.

Суквецці — гронкі даўжынёй 3—5 (да 8) см, 5—10-кветкавыя, якія выходзяць з пазух лісця, з голымі або апушанымі кветаножкамі даўжынёй 3—8 мм і прыкветкамі даўжынёй 1—2 мм, форма якіх ад авальнай да лінейна-ланцэтнай. Кветкі даўжынёй 7—9 мм, дыяметрам 4—6 мм, званочкавыя, зеленаватыя, ліловыя ці ружавата-шэрыя, звонку большай часткай густа апушаныя. Пялёсткі авальныя. Чашалісцікі адагнутыя вонкі, завостраныя, даволі шырокія.

Плод — ядомая ягада, дыяметрам у сярэднім да 1 см, чорна-бурая або зеленаватая, з глянцавай лупінкай і з 3—37 семачкамі. У 1 кг каля 3330 ягад, або 714.000 семачак. Вага 1 тысячы семачак складае 0,9—1,8 г. Смак ягад кісла-салодкі.

Цвіце расліна ў маі—чэрвені. Плоданасіць у ліпені—жніўні.

Карыятып: 2n=16.

Распаўсюджанне і экалогія

Адна з самых марозаўстойлівых ягадных культур. У прыродзе арэал віду ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю Еўропы, еўрапейскую частку Расіі, Сібір (ад Урала да возера Байкал), Казахстан, Кітай і поўнач Манголіі. У Беларусі сустракаецца паўсюдна. Інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку.

Вільгацелюбівая расліна, блага рэагуе на засухі і спёку. Расце па берагавых зарасніках, у вільготных лясах і іх узлесках, у алешніках, на ўзбалоццях, поплавах і вільготных лугах, адзінкава і невялікімі зараснікамі. Расліна аддае перавагу добра асветленым месцам, хоць мірыцца і з паўценем, але пры гэтым радзей цвіце.

Чорныя парэчкі аддаюць перавагу лёгкім друзлым, добра ўвільготненым урадлівым суглінкам, на глебах з падвышанай кіслотнасцю растуць блага.

Культываванне

Геаграфія

Дзікарослыя чорныя парэчкі трапляюцца ў Еўропе і Азіі, з іх былі выведзены культурныя сарты. Іх вырошчвалі на Русі з XI ст., разводзілі ў манастырскіх садах, а таксама ў населеных пунктах. Вырошчванне ў Еўропе, як думаюць, пачалося прыкладна ў апошнія дзесяцігоддзі XVII ст.. з лісця, кары ці каранёў ужывалі як традыцыйны сродак.

Падчас Другой сусветнай вайны большасць відаў садавіны, багатай на вітамін С, напрыклад апельсіны, сталі цяжкадаступнымі еўрапейцам. Таму брытанскі ўрад пачаў заахвочваць вырошчанне чорных парэчках, з багатымі на вітаміны ягадамі і прыдатных да мясцовага клімату, і неўзабаве ўраджай значна павялічыўся. З 1942 года сіроп з чорных парэчак распаўсюджвалі бясплатна для дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, што, магчыма, прычынілася вялікай папулярнасці чорных парэчак як араматызатара ў Вялікабрытаніі. У сучаснай Вялікабрытаніі камерцыйнае вырошчванне цалкам механізавана, налічваюць каля 1400 га парэчкавых садоў; ягады вырошчваюць, у асноўным, па кантрактах з вытворцамі сокаў. Найбольш маштабна чорныя парэчкі вырошчваюць ва Усходняй Еўропе для вытворчасці сокаў і канцэнтратаў.

Парэчкі былі папулярныя ў Злучаных Штатах Амерыкі, потым сталі рэдкімі праз забарону ў пачатку 1900-х гадоў, калі расліну прызналі  — грыба, які лічылі пагрозай амерыканскай лесанарыхтоўчай прамысловасці. Федэральная забарона на вырошчванне парэчак была адменена ў асобных штатах у 1966 годзе і была знята ў Нью-Ёрку ў 2003 годзе, праз намаганні садоўніка . Урэшце, вырошчванне парэчак аднавілі ў Нью-Ёрку, Вермонце, Канектыкуце і Арэгоне. Тым не менш, у некалькіх штатах забарона дзейнічае да цяперашняга часу, у тым ліку ў Мэне, Нью-Гэмпшыры, Вірджыніі і Масачусетсе. Дзякуючы унікальнаму водару і багаццю на , харчовыя валокны і , вядомасць і папулярнасць чорных парэчак зноў расце.

Японія імпартуе вялікую колькасць новазеландскіх чорных парэчак для ўжывання як , для прыгатавання закусак, прадуктаў і хутказамарожанай сыравіны для кулінарнай вытворчасці джэмаў, жэле і іншых прэсерваў.

Агратэхніка

Размнажаць чорныя парэчкі можна рознымі спосабамі: адраўнелымі або зялёнымі чаранкамі, вертыкальнымі і гарызантальнымі атожылкамі. Для вытворчых мэт пасадачны матэрыял атрымліваюць галоўным чынам з адраўнелых чаранкоў. Гадавальнік для вырошчвання парэчак уключае матачна-чаранковы ўчастак і школку саджанцаў. Пасадачны матэрыял чорных парэчак можа выпускацца ў аднагадовым і двухгадовым узросце. Стандартныя саджанцы павінны мець добра разгалінаваную каранёвую сістэму з даўжынёй асноўных каранёў не менш за 15—20 см, а іх надземная частка складаецца з трох-чатырох парасткаў даўжынёй 30—40 см..

Парэчкі высаджваюць восенню. Глебу пад пасадку рыхтуюць загадзя: уносяць гной ці кампост і мінеральныя ўгнаенні, кіслую глебу вапнуюць. Расліны ў шэрагу размяшчаюць прыкладна праз 50 см, адлегласць паміж радамі 2,5—3 м.

Парэчкі добра растуць і плоданасяць у халодным і ўмераным клімаце на ўрадлівых, чыстых ад шматгадовага пустазелля сугліністых і супясчаных глебах. Больш ураджайныя на глебах з рэакцыяй асяроддзя блізкай да нейтральнай.

Э. М. Лабанаў і А. П. Арсенцьеў адзначалі, што расійскія марозаўстойлівыя сарты парэчак чорных могуць пераносіць маразы да −40 …- 50 ºС у загартаваным стане, еўрапейскія сарты пашкоджваюцца пры −30 …- 35 ºС. Аднак абодвы сарты праяўляюць хуткую рэакцыю на адлігі +2 … + 5 ºС пасля стану арганічнага спакою, пачынаючы са снежня—студзеня і асабліва ў другой палове зімы. Поўная гібель фларальнай зоны пупышкі назіраецца пасля наступных за адлігамі маразоў да −20…-25 ºС.

Догляд раслін заключаецца ў падтрыманні глебы ў рыхлым і чыстым ад пустазелля стане. Парэчкі падкормліваюць мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі.

Важнае агратэхнічнае мерапрыемства — фарміраванне і абрэзка кустоў. У першыя 3—4 гады яно павінна быць накіравана на стварэнне здаровых і моцных раслін, здольных у наступныя гады даваць рэгулярныя і багатыя ўраджаі. Слабыя парасткі выразаюць, пакідаючы найбольш моцнарослыя галіны. Сфарміраваны куст павінен мець не менш 10—16 галін 1—3-гадовага ўзросту. Старыя галіны выдаляюць.

Шкоднікі і хваробы

Парэчкі схільныя да шэрагу захворванняў і з’яўляюцца харчовымі раслінамі розных насякомых-шкоднікаў. Былі распрацаваны альбо распрацоўваюцца новыя сарты, каб пераадолець некаторыя з гэтых праблем. Чорныя парэчкі ад шкоднікаў пакутуюць значна менш, чым чырвоныя.

Рэверсія, ці махрыстасць — сур’ёзнае захворванне, якое перадаецца чорным парэчкам . Яно выклікае зніжэнне ўраджайнасці і даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе, але рэдка сустракаецца на іншых кантынентах. Сімптомы ўключаюць змену формы лісця ў летні перыяд і набухлыя пупышкі («вялікія бутоны») зімой, кожная з якіх з’яўляецца домам тысячы мікраскапічных кляшчоў. Барацьба са шкоднікам мае абмежаваную эфектыўнасць, моцна пашкоджаныя кусты павінны быць знішчаны. Усе новыя набытыя расліны павінны правярацца на адсутнасць вірусаў.

Таксама моцна пашкоджваецца , якой не баяцца чырвоныя парэчкі. У большасці выпадкаў вылечыць куст нельга, можна толькі на год стрымаць развіццё хваробы.

Від мае патрэбу ў двух альтэрнатыўных для завяршэння свайго жыццёвага цыклу, адным з якіх павінна быць расліна роду . На чорных парэчках гэтыя грыбы выклікаюць на лісці бледнасць і пазней на ім развіваюцца дробныя аранжавыя пустулы і часам жоўтыя ніткападобныя сляды на некаторых лістах. Ураджай пладоў мала залежыць ад гэтай хваробы, але лісце ападае раней і рост у наступным годзе запавольваецца. Іншы гаспадар — гэта любы від хвоі з падроду Strobus, у якога паразіт выклікае сур’ёзныя захворванні і гібель дрэва для паўночнаамерыканскіх відаў, якія не эвалюцыянавалі разам з іржой.

У канцы 1960-х гадоў амерыканская мучністая раса (сфератэка) са звычайнай для гэтага грыба расліны-гаспадара — агрэста — распаўсюдзілася на чорныя парэчкі, што адбылося адначасова па ўсёй Еўропе. У той час сарты чорных парэчак належалі да аднаго віду, і ўсе яны апынуліся няўстойлівымі да захворвання. Хімічнымі сродкамі змагацца з гэтай хваробай цяжка: патаген зноў заражае расліны, як толькі ядахімікаты змываюцца дажджом або разбураюцца пад уздзеяннем сонечных прамянёў. Да пачатку XXI стагоддзя шляхам выкарыстання ў гібрыдызацыі іншых відаў чорных парэчак — носьбітаў генаў імунітэту да амерыканскай мучністай расы былі выведзеныя сарты імунныя і талерантныя да гэтага захворвання. Амерыканская мучністая раса і мучністая раса можа паражаць лісце і верхавіны парасткаў, а грыбы роду выклікаюць гніль пладоў у вільготным сезоне. Парэчкавая і агрэставая , якую выклікае  — гэта яшчэ адна хвароба чорных парэчак, але яна звычайна не з’яўляецца сур’ёзнай праблемай, паколькі большасць сучасных сартоў маюць да яе рэзістэнтасць.

адкладвае яйкі ў мякаць зялёных ягад, лічынкі жывяцца ўнутры і выядаюць насенне, вясной наступнага года ў фазу набракання пупышак вусені выходзяць з месцаў зімоўкі, угрызаюцца ў пупышкі і выядаюць іх змесціва. Лісцем чорных парэчак харчуюцца лічынкі розных матылькоў, у тым ліку . У чорнапарэчкавага лісця мошкі могуць прывесці да пацямнення, абціскання і скажэння лісця на верхавінах парасткаў, але гэта хутчэй касметычны дэфект. адкладае свае яйкі на ніжнім баку лісця і пражэрлівыя лічынкі пракладваюць свой шлях уздоўж парасткаў, згрызаючы ліст за лістом. Пры масавых атаках куст можа застацца зусім аголеным. Лічынкі свідруюць сабе шлях уздоўж цэнтраў парасткаў, якія вянуць і адміраюць. Сярод іншых насякомых-шкоднікаў можна згадаць прадстаўнікоў надсямейства , тлю і скурыстакрылых.

Раслінная сыравіна

З лячэбнамі мэтамі ўжываюць ягады, лісце і пупышкі. Як лекавую сыравіну ўжываюць плод парэчак чорных ().

Нарыхтоўка

Збор пладоў праводзяць па меры паспявання, 3—4 разы, у сухое надвор’е, асцярожна, без пашкоджвання. У спякотныя дні збіраць ягады варта раніцай, пасля высыхання расы, і таксама ў канцы дня, калі спёка памяншаецца. У пахмурныя дні ягады можна збіраць увесь дзень пры ўмове іх сухасці. Пры зборы нельга пашкоджваць лісце і галіны. Сушаць у сушылках, спачатку падвяльваючы пры тэмпературы 35—40 ° С, затым дасушваючы пры 55—60 ° С, або ў паветраных сушылках і на гарышчах.

Лісце збіраюць пасля збору пладоў з сярэдзіны галінак і сушаць у памяшканні, якое добра праветрываецца.

Хімічны склад У ягадах чорных парэчак змяшчаюцца вітаміны (C (да 400 мг/%, па меры паспявання колькасць аскарбінавай кіслаты зніжаецца), B, Р, правітамін A), арганічныя кіслоты (лімонная і яблычная), розныя цукры (у асноўным глюкоза і фруктоза), гліказіды і флаваноіды, пекцінавыя, дубільныя, антацыянавыя (цыянідзін, дэльфінідзін) і азоцістыя рэчывы. Мінеральны склад ягад (у мг/%): натрый — 32, калій — 372, кальцый — 36, магній — 35, фосфар — 33, жалеза — 1,3.