Дэфляцыя (ад — выдзіманне) — працэс стрымлівання росту грашовай масы шляхам зняцця часткі залішніх, у параўнанні з патрэбнасцямі грашовага абарачэння, папяровых грошайБЭ, т. 6. С. 365. Праводзіцца ў мэтах барацьбы з інфляцыяй шляхам павышэння падаткаў, скарачэння бюджэтных выдаткаў, стымулявання скарачэння крэдытаў, росту зберажэнняў і да т.п.
Дэфляцыя (як і інфляцыя) з'яўляецца небяспечнай для эканомікіnbrb.by . Калі цэны на тавары не растуць або зніжаюцца, спажыўцы пачынаюць адкладаць пакупкі, таму што спадзяюцца на далейшае зніжэнне цэн. У выніку вытворцы перастаюць развівацца, наймаць персанал і падтрымліваць ранейшы ўзровень заробкаў. У сілу гэтага спажыўцы трацяць яшчэ менш, чым далей пагаршаюць магчымасці для вытворцаў. Узмацняючы адзін аднаго, дадзеныя эфекты негатыўна адбіваюцца на доўгатэрміновых тэмпах росту эканомікі.
Літаратура Дэфляцыя //
* Катэгорыя:Грошы Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны