Казюкі (, ) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, які праходзіць з пачатку XVII стагоддзя ў Вільні, на галоўнай плошчы горада і прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці святога Казіміра 4 сакавіка і ў найбліжэйшыя да яго выходныя дні. Назва ад імя Казімір — Казюк (, ).
Першапачаткова з XVII стагоддзя кірмаш праходзіў на Кафедральнай плошчы, з 1901 года — на Лукішскай, пазней фактычна ў некалькіх месцах горада. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога і народнага мастацтва.
Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Літвы, а таксама ў Гродне ў Беларусі«Казюкі» ў Гродна — дзясяты раз // Радыё Свабода.Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у ПознаніKaziuk Wileński w niedzielę w Poznaniu — artykuł w Gazecie Wyborczej na temat XV Kaziuka Wileńskiego na Starym Rynku w Poznaniu, ШчэцінеŁzy wzruszenia polały się obficie, www.mmszczecin.pl), у нядзелю пасля 4 сакавіка, паводле ініцыятывы палякаў, былых жыхароў Вільні і нашчадкаў.
Спасылкі
Казюкас-2010: даспехі і фаер-шоу
Катэгорыя:Культура Вільні Катэгорыя:Кірмашы