Вера Якаўлеўна Ляшук (, в. Марозавічы, цяпер Брэсцкі раён) — беларуская літаратуразнаўца. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Кандыдат філалагічных навук (1987). Прафесар (1991).
Біяграфія Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут (1959). З 1963 года — у Брэсцкім універсітэце (у 1980—85 гадах — дэкан філалагічнага факультэта).
Друкуецца з 1957 года. Асноўнымі тэмамі яе даследаванняў ёсць беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы педагогікі вышэйшай школы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адна са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) і інш.
Бібліяграфія Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры. Мн., 1980. Вывучэнне эпічных твораў: 5—8 класы. Мн., 1987. Літаратурнае краязнаўства ў школе. Мн., 1991. Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Мн., 1992. (у сааўт.) Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе. Мн., 1994 Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Мн., 1996. Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Мн, 2002. — 191 с. ISBN 985-478-023-6. Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе: дапаможнік для настаўніка. Мн., 2006. — 320 c.
Узнагароды Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987).
Літаратура
Катэгорыя:Краязнаўцы СССР Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі