Цыкорыя звычайнаяБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. (Cichorium intybus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду сямейства .
Назва
Цыкорыя звычайная, мачаўнік, падрожнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, мацаўнік, падарожнік, цыкор’яВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., цыкораШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.
Апісанне Мнагалетнік (у культуры двухлетнік) вышынёй 30—100 см, з тоўстым верацёнападобным коранем і прутападобнымі галінкамі. Прыкаранёвае лісце доўгаэліпсападобнае, выемчата-перыстараздзельнае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі блакітныя, іншы раз ружовыя.
Пашырэнне Святлалюбная расліна. Сустракаецца ва ўмераным і трапічным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры і Індыі на поўдні, расце на Поўначы Афрыкі. Як заноснае сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Звычайна расце на лугах, лясных палянах, травяністых схілах, часта як пустазельная расліна на пустках, палях, каля дарог, паблізу жылля. У гарах падымаецца да сярэдняга горнага пояса. Добра расце на супясчаных камяністых і сугліністых глебах.
Размнажаецца насеннем і каранёвымі чаранкамі.
Выкарыстанне Ёсць каранёвыя і лісцевыя формы: каранёвыя — сыравіна для сурагату кавыСергей Бесараб Цикорий? Цикорий! // Патрэон — patreon.com, 24 жніўня 2021, 02:35, лісцевыя (напрыклад вітлуф) выкарыстоўваюцца як салатная расліна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Харчовыя расліны