Тро́кі, таксама Трака́й () — горад у Літве, паміж Троцкімі азёрамі. Адміністрацыйны цэнтр Троцкага раёна Віленскага павета. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.

Гісторыя Трокі былі заснаваныя ў ХІІ стагоддзі. У XIV—XV стагоддзях яны сталі значным палітычным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 года Гедзіміна, з 1341 года Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 годзе Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 гадах горад быў цэнтрам Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 года горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920—1922), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 года перайшлі да Літвы.

Старая частка горада (да XV стагоддзя) з’яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Трокаў (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 5 426 100,00 Літоўцы 3 694 68,08 Палякі 1 020 18,80 Рускія 395 7,28 Беларусы 62 1,14 Украінцы 28 0,52 Іншыя 100 1,84 Не ўказалі 120 2,21

Помнікі Рэшткі замка ХІІІ стагоддзя Троцкі замак Касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў ХVІІІ стагоддзі ў стылі барока) Руіны кляштара бернардзінцаў (ХVІІ—ХVІІІ стагоддзі) Кінеса — храм караімаў (ХVІІІ стагоддзе) Палац Тышкевічаў (1896)

Вядомыя асобы Абрагам бен Ёшыягу (1626—1687) — караімскі рэлігійны дзеяч, паэт, лекар Іосіф Іпалітавіч Жылінскі (1834—1916) — геадэзіст

У сямейнай капліцы Ромераў у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі пахаваныя грамадска-палітычны дзеяч Міхал Ромер (1778—1853) з жонкай, грамадскі дзеяч i мастак Эдвард Ян Ромер (1806—1878) з другой жонкай, мастак Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897).

Спорт ФК Тракай — футбольны клуб (2005—2018).

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Тракай