Тадэвуш Валянскі (; , Шаўлі — , Рыньск) — польскі гісторык і археолаг, калекцыянер.
Афіцэр напалеонаўскай арміі, удзельнічаў у кампаніі 1812 года, кавалер Ганаровага Легіёну. Пазней жыў у Рыбітвах пад Пакосцяй (Вялікая Польшча).
У навуцы Займаўся гісторыяй, археалогіяй; быў вядомым калекцыянерам твораў мастацтва, асабліва манет і медалёў, асабліва грэчаскіх і рымскіх, збіраў г.зв. «старажытнасці» тутэйшыя. і іншаземныя, мінералы, ракавіны, насякомых (абшырная калекцыя матылёў), птушак. Вядомая была яго вялікая бібліятэка.
Прапагандыст усебаковай падтрымкі для ўсіх польскіх археалагічных збораў.
Пасля яго смерці частку збораў атрымала Кракаўскае навуковае таварыства, а яго «егіпецкія фігуркі» (быццам з па-над Балтыкі), трапілі ў зборы Кракаўскага ўніверсітэта.
Аўтар гіпотэзы пра старажытнае славянскае засяленне земляў ад Балтыйскага да Чорнага мораў, ад Палярнага кругу да Карпатаў, пра славянскае паходжанне помнікаў культуры Персіі, Этрускіі, Егіпту (лучна з клінапісам і тэкстамі зараастрызму), пра славянскае паходжанне этрускаў, пра замацаванне гэтай старажытнай цывілізацыі ў тэкстах, пісаных г.зв. славянскімі рунамі.
Ацэнкі Частка навуковых поглядаў Валянскага ацэньваліся яшчэ пры яго жыцці як фантастычныя, а сам Валянскі — як алхімік, масон, славянафіл, шукальнік філасофскага каменю і эліксіру вечнай маладосці. Разам з тым ужо сучаснікамі адзначаліся шматбаковасць яго навуковых заняткаў, яго шчырая захопленасць археалогіяй.
Сям’я Сын Яна Валянскага, раднага пры двары Станіслава Аўгуста, вядомага даследніка прыроды і алхіміка, і Яны дэ Бух. Хроснік Т. Касцюшкі. Жанаты з Вільгельмінай Шрэтар.
Працы Wolański Tadeusz. Wyjaśnienie znaczenia napisów na etruskich pomnikach, 1846.
Крыніцы
Спасылкі Joachim Śliwa, Tadeusz Wolański (1785—1865) i zabytki egipskie «znalezione nad Bałtykiem» // Alma Mater. Miesiecznik Uniwersytetu Jagiellonskiego w Krakowie . Носовский Г. В., Фоменко А. Т. «Империя. (Русь, Турция, Китай, Европа, Египет. Новая математическая хронология древности)»,— М.: Факториал, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2003 (часть 4, глава 15 «Исчезновение загадки этруссков» )
Ваlянскі Тадэвуш Катэгорыя:Калекцыянеры манет