Ксенон () Xe — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 54. Інертны газ.

Хімічныя ўласцівасці Узаемадзеянне ксенону з фторам прыводзіць да ўтварэння сумесі фтарыдаў, у якой у залежнасці ад умоў правядзення рэакцыі пераважаюць ды-, тэтра- або гексафтарыды. Зручным метадам сінтэзу дыфтарыду, што дазваляе пазбегнуць прамога фтаравання, з'яўляецца акісленне ксенону фтарыдам срэбра(II) пры кіслаце Люіса:

2AgF2 + 2BF3 + Xe -> XeF2 + 2AgBF4

Фтарыды ксенону ўяўляюць сабою бясколерныя лятучыя крышталічныя рэчывы, якія лёгка гідралізуюцца:

2XeF2 + 2H2O -> 2Xe ^ + 4HF + O2 ^

Тэтра- і гексафтарыд ксенону значна больш адчувальныя да вільгаці паветра — пры трапленні ў ваду яны імгненна гідралізуюцца з утварэннем аксіду ксенону(VI):

XeF6 + 3H2O -> XeO3 + 6HF

6XeF4 + 12H2O -> 2XeO3 + 4Xe ^ + 3O2 ^ + 24HF

Прыродныя крыніцы

Паветра — адзіная крыніца ксенону.

Прымяненне

Ксенонавая лямпа — адна з самых моцных крыніц святла (фары, пражэктары, праектары) са спектрам выпраменьвання блізкім да сонечнага (лямпы для цяпліц).

XeO3 — выбуховае рэчыва без шкодных газаў.

Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Інертныя газы