Украінцы () — усходнеславянскі народ, які жыве ва Усходняй Еўропе, асноўнае насельніцтва Украіны.
За межамі тэрыторыі Украіны пражываюць: у Польшчы, Славакіі, Славеніі, Чэхіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Канадзе, ЗША, Казахстане, Бразіліі, Венгрыі, Расіі і многіх іншых краінах. Агульная колькасць перавышае 46 мільёнаў чалавек. З іх 37 мільёнаў пражывае ва Украіне.
Мова Асноўная мова ўкраінцаў — украінская. Яна адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупы славянскіх моў. Існуюць наступныя дыялекты:
паўночны, паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні.
Пашырана таксама руская мова (Пераважна сярод гараджан Поўдня і Данбасу). Пісьменнасць — на аснове кірыліцы.
Гістарычны нарыс
Украінцы як этнас пачалі фармавацца ў часы Русі і, магчыма, у сучасным выглядзе з’явіліся ў часы казацтва.
Украінская культура на фоне спрыяння з боку ўладаў Аўстра-Венгрыі і нягледзячы абмежаванні з боку ўладаў Расійскай імперыі актыўна развівалася, шмат у чым дзякуючы захапленню ёю інтэлігентаў «Прасвіты» і Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі. Найбольшы зафіксаваны ўздым украінскай культуры назіраўся ў гады рэвалюцыі 1917 года, украінскія нацыянальныя арнаменты аздаблялі ваенную форму салдат і афіцэраў Арміі Украінскай Народнай Рэспублікі. Некаторыя актыўныя дзеячы, такія як Мікалай Леантовіч загінулі падчас Чырвонага тэрору. На ўкраінскіх землях, якія ўвайшлі ў склад СССР у першыя гады савецкай улады, укараняўся НЭП і ўкраінізацыя, перад сталінскімі рэпрэсіямі ўкраінская культура зазнала ўздым.
У час сталінізму, асабліва падчас калектывізацыі, раскулачвання і русіфікацыi, жыццё ўкраінцаў ва УССР цалкам змянілася. З побыту практычна цалкам зніклі нацыянальныя касцюмы, былі забаронены традыцыйныя святы, такія як Каляды, Вадохрышча, усіх, хто спрабаваў захоўваць традыцыі, расстрэльвалі або адпраўлялі ў лагеры ГУЛАГ у 1930-1950-я гады, а іх маёмасць канфіскоўвала або знішчала АДПУ. Такім чынам, унікальныя элементы традыцыйнага народнага побыту былі знішчаны, ператварыліся з 2-й паловы 1930-х гадоў у сцэнічны рэквізіт дамоў культуры і афіцыйных ансамбляў.
Украінцы, якім удалося перажыць голад 1932—1933 гадоў, унікнуць расстрэлу паводле «закона аб каласках» і дэпартацыі, як і насельніцтва іншых савецкіх рэспублік былі вымушаны насіць уніфікаванае рабочае і паўсядзённае адзенне.
Гэтыя падзеі моцна паўплывалі на дэмаграфію народа парушылі перадачу традыцый ад пакалення да пакалення: звычайна ва ўкраінскай сям’і нараджалася 5-8 дзяцей, выхаванне ў шматдзетнай сям’і было важным атрыбутам і іграла ролю ў захаванні абрадаў, з 2-й паловы 1930-х гадоў па ўсім СССР стала нараджацца сістэма дзіцячых садоў, дзяржаўных школ і піянерлагераў, а дзеці раскулачаных сялян адпраўляліся ў дзетдамы дзе іх русіфікоўвалі.
У гады Вялікага тэрору 1937—1938 органы НКУС рэпрэсавалі і выслалі ўсіх тагачасных ўкраінскіх навукоўцаў, пісьменнікаў, фатографаў, кінарэжысёраў, музыкантаў і гісторыкаў, часткі з іх зняволенна ў Салавецкім лагеры асобага прызначэння, расстраляна і пахавана ў Сандармоху, як Валярыян Падмагільны за раман «Горад». Падобнае адбываліся ў заходніх рэгіёнах Украіны падчас іх знаходжання ў складзе Польскай рэспублікі, Каралеўства Румынія і Чэхаславакіі, і пасля іх далучэння да СССР у 1939—1941 і паўторна ў 1944—1953 гадах, пік прыпаў на час Аперацыі «Захад».
У гады хрушчоўскай адлігі назіраўся пэўная папулярызацыя ўкраінскай культуры, але масава яна так і не адрадзілася з прычыны моцных дэмаграфічных страт ўкраінскага насельніцтва праз палітыку бальшавікоў у міжваенны перыяд і падзеі Другой сусветнай вайны.
У гады кіравання Брэжнева і Андропава нашэнне ўкраінскага нацыянальнага касцюма, украінская мова, музыка і спевы ў побыце сталі ўспрымацца як праявы сімпатыі да дысідэнтаў і спыняцца КДБ. Так, паэт Васіль Стус быў шматкроць пераследаваны за творчасць і загінуў у зняволенні, а кінарэжысёра Леаніда Быкава рэгулярна дапытвалі за згадкі Украіны ў яго творчасці.
У гады Перабудовы ўзнялася хваля папулярызацыі ўкраінскай культуры, галоўным чынам дзякуючы дзейнасці Вячаслава Чарнавола, Леўкі Лук’яненкі і арганізацыі «Мемарыял». Былі адкрыты архівы НКУС і КДБ, знойдзены таемныя пахаванні ахвяр палітычных рэпрэсій, галоўным чынам Быкоўня.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны ў 1991 годзе скасавана савецкая цэнзура, адбылося адраджэнне ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Пачынаючы з 2014 года, праз расійскую агрэсію і ваенныя злачынствы (напрыклад падчас баёў за Марыупаль ў 2022 годзе), загінулі сотні тысяч украінцаў, на акупаваных тэрыторыях сціраецца нацыянальная спадчына праз знос помнікаў, спаленне кніг з бібліятэк і знішчэнне сімволікі на падкантрольнай Расіі тэрыторыі Украіны . Тым часам ва Украіне пачаліся працэсы дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі.
Колькасць і рассяленне Украінцы — адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх народаў агульнай колькасцю каля 44 мільёнаў. Большасць украінцаў, прыблізна 37 мільёнаў, жывуць ва Украіне, дзе складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва. Найбуйнейшая ўкраінская супольнасць за мяжой Украіны знаходзіцца ў Расіі. Каля 3 мільёнаў расійскіх грамадзян лічаць сябе ўкраінцамі. Каля 2 мільёнаў украінцаў жывуць у Паўночнай Амерыцы (890 тысяч у ЗША і 1 мільён у Канадзе). Вялікая колькасць украінцаў жыве ў такіх краінах, як Бразілія (880,000), Казахстан (500,000), Малдова (450,000), Аргенціна (305,000), Польшча (300,000), Беларусь (250,000) і Славакія (200,000). Украінскія дыяспары існуюць у Германіі, Вялікабрытаніі, Партугаліі, Румыніі і Латвіі.
Вядомыя асобы Аляксандр Парфір'евіч Архіпенка — скульптар. Кацярына Білакур — мастак. Дзмітрый Сцяпанавіч Бартнянскі — кампазітар. Мікалай Гогаль Міхайла Грушэўскі — гісторык, грамадскі дзеяч, прэзідэнт Украінскай Народнай Рэспублікі. Пятро Грыгарэнка — праваабаронца. Юрый Драгобыч — мысліцель, рэктар Балонскага ўніверсітэта, першы ўкраінскі аўтар друкаванай кнігі-інкунабулы «Прагностык 1483 года» Данііл Забалотны Марыя Занькавецкая Іван Сямёнавіч Казлоўскі — оперны спявак. Сяргей Каралёў — вучоны. Юрый Кандрацюк — вучоны. Усцім Кармалюк Іван Катлярэўскі Марка Крапіўніцкі Саламея Крушэльніцкая — оперная спявачка. Валерый Лабаноўскі Серж Ліфар — балетмайстар. Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі — мастак. Мікалай Віталевіч Лысенка — кампазітр. Пётр Магіла Іван Мазепа — гетман, мецэнат. Нестар Махно Георгій Нарбут — мастак. Іван Паскевіч Іван Паддубны Марыя Прыймачэнка — мастак. Руслана Пётр Сагайдачны — гетман, асветнік. Ігар Сікорскі — авіяканструктар. Рыгор Скаварада — мысліцель, паэт, кампазітар. Васіль Стус — паэт. Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі — педагог. Леся Украінка — мысліцель, паэтэса. Канстанцін Ушынскі — педагог. Іван Франко — мысліцель, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Багдан Ханенка — мецэнат. Варвара Ханенка — мецэнат. Сцяпан Цімашэнка Багдан Хмяльніцкі Андрэй Шаўчэнка Тарас Шаўчэнка — мысліцель, паэт, мастак.
Гл. таксама Хахол
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Украінцы Брэстчыны
Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыя:Народы Украіны Катэгорыя:Народы Крыма