Каля́ндра пасяўная, КаляндраГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927 (Coriandrum sativum) — аднагадовая травяністая расліна роду сямейства .
Этымалогія
Беларускае слова «каляндра» некаторыя даследчыкі лічаць фітонімам лацінскага паходжання ад Т. А. Кісель. Фітонімы лацінскага паходжання ў заходнепалескіх гаворках.
Зеляніну каляндры часта называюць «кінзой» («кіндзай») з націскам то на першы, то на другі склад (з [кхі́ндзі]), на Паўночным Каўказе ў арго пчаляроў расліна называецца «каляндра», у Беларусі «каляндра» — гэта і зеляніна, і плады. Арабская назва каляндры — кюзбара, яўрэйская — гад, ці кусбара, карэйская — санча, індзійская — дханія, грэчаская — koriannon, korion і падобныя.
Батанічнае апісанне
Травяністая аднагадовая расліна з верацёнападобным коранем.
Сцябло ў каляндры полае, рабрыстае, прамое, голае, вышынёй да 30-70 см, разгалінаванае ў верхняй частцы.
Прыкаранёвае лісце шырокалопасцевае, трохраздзельнае, буйна рассечанае, з шырокімі дзелькамі і доўгімі хвосцікамі, па краі надрэзана-пільчатае; ніжняе сцябловае — кароткачарашковае, двойчы пёрыста-паасобная, сярэдняе і верхняе — сядзячае, похвавае — пёрыста-рассечённае з лінейнымі дзелькамі.
Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, размешчаныя складанымі парасонікамі на канцах кветканосаў, утвараючы 3-5 прамянёў. Краявыя кветкі даўжынёй 3-4 мм, часта бясплодныя, буйнейшыя.
Формула кветкі: .
Плод — яйкападобна-шарападобны віслаплоднік, які не распадаецца, цвёрды з 10 звілістымі і 12 прамымі рабрынкамі. Мае моцны пах.
Цвіце ў чэрвені-ліпені, плады спеюць на поўдні ў ліпені, у больш паўночных раёнах — у жніўні-верасні.
У няспелым стане расліна выдае рэзкі пах клапоў. Тым не менш, да канца сушкі (яго ўтрыманне складае да 60-80 % у эфірным алеі зялёных частак расліны), які дае гэты пах, амаль цалкам ветрыцца і да моманту паспявання плады ўтрымліваюць толькі яго рэшткі.
Падобныя расліны
Некаторыя расліны з іншых родаў і нават сямействаў валодаюць падобнымі смакавымі якасцямі. Па гэтай прычыне кулінары іх таксама часта называюць каляндрамі, хоць яны маюць іншыя батанічныя назвы. Напрыклад, так званая мексіканская, або доўгая каляндра — гэта , а в'етнамская каляндра — .
Паходжанне і распаўсюджванне
Магчымая радзіма — Усходняе Міжземнамор'еПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны). і Малая Азія.
У Цэнтральную і Заходнюю Еўропу каляндра трапіла ад рымлян. У Вялікабрытаніі ён з'явіўся пасля рымскага заваявання (I стагоддзе н. э.), і культываваўся на працягу доўгага часу ў паўднёва-ўсходніх графствах, дзе і да гэтага часу распаўсюджаны як пустазелле. У эпоху геаграфічных адкрыццяў (XV—XVII стагоддзя) каляндра з Еўропы была завезена ў Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю.
У Расіі згадка пра каляндру як пра агародную расліну сустракаецца ў літаратурных крыніцах пачынаючы з XVIII стагоддзя. У 1784 пра яго пісаў рускі аграном . Стараруская назва «кишнец» сведчыць аб тым, што каляндра трапіла ў Расію з Усходу, відаць, з іранскіх або цюркскіх моў, дзе каляндра пазначаецца словамі «geshnes» (фарсі) і «kişniş» (турэцкая).
Пачатак масавых пасеваў каляндры ў Расійскай імперыі адносяць да трыццатых гадоў XIX стагоддзя. Каляндру нароўні з анісам упершыню ўвёў у культуру ў 1830 годзе граф , які вывез насенне гэтых культур з Іспаніі і раздаў іх сялянам вёскі Краснае Варонежскай губерні (цяпер Белгародскай вобласці) для пасева. Вядома, што ў 1860 годзе навуковец аканом маёнткаў Апраксіна М. Д. Хлябошчын пісаў: «Заўсёдная суседніца аніса ёсць жыціца каляндра» і рэкамендаваў праполваць аніс ад каляндры як мага часцей.
Пашырана ў Міжземнамор'і. Вырошчваецца ва ўмераным поясе. Трапляецца як пустазелле. Шырока культывуецца ў краінах СНД: на Украіне, у і паўднёва-ўсходніх абласцях еўрапейскай часткі Расіі, на Паўночным Каўказе. Агароднікі вырошчваюць каляндру на шыраце Масквы і нават у цэнтральных раёнах Якуціі. Каляндра з'яўляецца здзічэлай заноснай раслінай у Крыму, Сярэдняй Азіі, на Каўказе і поўдні еўрапейскай часткі Расіі.
Раслінная сыравіна
Як лекава-тэхнічную сыравіну выкарыстоўваюць спелыя плады, якія збіраюць у другой палове лета ў фазу паспявання 50-60 % пладоў (калі плады першых парасонікаў ужо пабурэлі, а развітыя плады астатніх парсонікаў яшчэ зялёныя). Сыравіна складаецца з шарападобных пладоў, 2-5 мм у дыяметры з астаткамі чашачак і рыльцамі карычневага ці шэравата-жоўтага колеру. Пры даспяванні часцей за ўсё на паўплодзікі не распадаецца.
Хімічны склад
Плады ў залежнасці ад сорту і паходжання змяшчаюць 0,2-1,6 % эфірнага алею, 16-28 % тлустага алею, невялікую колькасць алкалоідаў, пекцін, крухмал, бялковыя рэчывы (11-17 %), стэроіднае злучэнне карыяндрол, стэрыны, аскарбінавую кіслату, дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, цукры (фруктозу, глюкозу, цукрозу), і іншыя поліфенолы.
Лісце змяшчае аскарбінавую кіслату (да 0,14 %), карацін (0,010 %), руцін (да 0,145 %). Непрыемны пах няспелых пладоў абумоўлены альдэгідам транс-трыцэдэнолам-2.
Галоўныя кампаненты эфірнага алею — (60-80 %) і (да 5 %), іх змяшчэнне залежыць ад умоў вырошчвання, сорту, стадыі вегетацыі расліны. Ёсць звесткі, што пры культываванні каляндры ў Заходняй Сібіры выхад эфірнага алею з зялёных пладоў раслін дасягае 3,24 % (ліналаол 36,6 %). Па меры паспявання пладоў колькасць эфірнага алею памяншаецца, але павялічваецца змяшчэнне ліналаолу.
Эфірны алей са спелых пладоў — бескаляровая вадкасць з вельмі рэзкім каляндравым пахам і горкім смакам, пры моцным развядзенні або ў мікрадозах набывае прыемны і пяшчотны водар і смак.
Другі тэхнічна каштоўны прадукт, якія атрымліваюцца з пладоў каляндры — тлусты алей. Плады каляндры змяшчаюць 18-20 % тлустага алею, які складаецца з алеінавай (28,5 %), ізаалеінавай (52 %), лінолевай (13,9 %), пальміцінавай (3,5 %), стэарынавай (1,5 %) і мірысцінавай (0,6 %) тлустых кіслот.
Фармакалагічныя ўласцівасці Прэпараты з пладоў каляндры ўжываюць для ўзбуджэння апетыту і паляпшэння страваванне, жаўцягонны сродак пры захворваннях печані і жоўцевага пузыра, пры метэарызме, як адхарквальны, супрацьгемаройны і раназажыўляльны сродак, для паляпшэння паху і смагу лекаў. Плады каляндры ўваходзяць разам з кветкамі , лісцем і у склад жаўцягоннай гарбаты, а таксама слабільнага і супрацьгемаройнага збораў.
Значэнне і ўжыванне
Гісторыя
У медыцыне і кулінарыі шырока ўжывалася ў Старажытным Егіпце і мела вялікае рытуальнае значэнне ў пахавальных абрадах і ахвярапрынашэннях, пра што сведчаць малюнкі, знойдзеныя археолагамі. У Кітаі вядома з IV стагоддзя.
Парфумерыя і касметыка
З пладоў атрымліваюць эфірны алей, які выкарыстоўваюць для сінтэзу , цытралю і іншых духмяных рэчываў, якія ўжываюцца ў парфумерыі і касметыцы для надання парфумерным вырабам паху ландышу, фіялкі, ружы, бергамоту, лілеі, лімону і інш. Эфірны алей выкарыстоўваюць у тэхніцы, мылаварэнні і тэкстыльнай прамысловасці. Пасля адгонкі эфірнага алею экстрагіруюць тлусты алей, які ўжываецца ў мылаварнай прамысловасці і вытворчасці алеінавай кіслаты.
Кулінарыя
Каляндру ўжываюць як спецыю ў кулінарыі, як зеляніну называнаю «кінзу», так і насенне.
Ядуць лісце маладых раслін каляндры сталовых сартоў у фазах разеткі і пачатку стрэлкавання (з'яўлення парасткаў). Лісце мае рэзкі пах, яго ўжываюць свежым у салатах, а таксама як заправу да супоў, страў з гародніны і мясных страў.
Плады каляндры шырока ўжываюць як вострую прыправу для араматызацыі і вітамінізацыі каўбас, сыру, мясных і рыбных кансерваў, марынадаў, соўсаў, саленняў і лікёраў, дадаюць пры выпечцы хлеба (напр. барадзінскага), кандытарскіх і кулінарных вырабаў, а таксама пры вырабе некаторых гатункаў піва і лікёраў (у Германіі).
Плады ўжываюць пры саленні мяса, асабліва свініны. Свежае мяса летам добра захоўваецца пры змачванні сумессю злёгку здробненага насення каляндры і воцата.
Медыцына
Як лекавую сыравіну ўжываюць плады каляндры (), яны ўваходзяць у склад жаўцягоннага і страўнікавага збораў.
Ёсць рэкамендацыі пра выкарыстанне пладоў каляндры як антысептычнага і болесуцішальнага сродку пры гастрытах, язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Ліналаол, вылучаны з эфірнага алею, уваходзіць у склад антыбактэрыйных кропель, якія выкарыстоўваюцца пры катары верхніх дыхальных шляхоў, антыбактэрыйных цукерак. Эфірны алей каляндры з'яўляецца зыходнай сыравінай для сінтэзу альдэгіду цытралю, які ўжываюць у вокавай практыцы пры кератытах, кан'юктывітах, глаўкоме, а таксама для лячэння трэшчын саскоў малочных залоз у кормячых маці.
У народнай медыцыне каляндру ўжываюць як антысептычны і жаўцягонны сродак. Плады каляндры ўжывалі пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту і як супрацьгліставае, іх настой выкарыстоўвалі для паляпшэння апетыту, як болесуцішальнае, супрацьпрастудны сродак. Плады каляндры ў парашку або настоі ўжывалі як ветрагоннае. Каляндра — каштоўны супрацьцынготны сродак.
Іншае
Каляндра добры меданосам. Адкіды каляндры ў выглядзе , які застаецца пасля адгонкі эфірнага алею з пладоў і аддзялення тлустага алею, з'яўляюцца каштоўным кармавым прадуктам для свойскай жывёлы, свінняў, трусоў і птушкі.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча Від Каляндра пасяўная ўваходзіць у род сямейства парадку .
Агратэхніка Холадаўстойлівая расліна. Найбольш прыдатныя лёгкія някіслыя пясчаныя глебы. Насенне сеюць вясной на адлегласці 15—20 см. Догляд уключае рыхленне міжрадкоўяў, паліванне, своечасовыя праполкі. У сухой глебе ўсходы зрэджваюцца і расліна хутка пераходзіць да сцеблавання. Пры ўборцы расліну зразаюць, сушаць на сонцы, насенне абмалочваюць і ачышчаюць.
Сарты У Расіі найбольш распаўсюджаны сорт 'Янтарь' (да 90 % усіх плошчаў).
Атрыманы новыя сарты каляндры, якія характарызуюцца высокай эфіра- і тлушчаалейнасцю (23-29 %), а таксама высокім утрыманнем лыналаолу ў алеі (напрыклад, сарты 'Алексеевский 247', 'Луч'). Ёсць таксама сарты гародніннага напрамку.
Зноскі
Літаратура
Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Расліны ў Бібліі Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе