Ісо́п лекавыНазва Ісоп лекавы згодна з (Hyssopus officinalis) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назва Народныя назвы: красвень, красвяк, крузбеньГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., ізоп.

Апісанне Шматгадовая травяністая паўкусцікавая расліна з дравяністым коранем і адраўнелым каля асновы лісцем. Вышыня да 70 см. Сцябло галінастае, 4-граністае. Лісце лінейна-ланцэтнае, суцэльнакрайняе. Кветкі пераважна сінія, радзей ружовыя, белыя, сабраныя ў аднабаковыя коласападобныя суквецці. Цвіце ў ліпені — жніўні. Плод — 3-граністы арэшак. Расліны з моцным бальзамічным пахам. Лісце мае гаркавата-востры смак, калі яго пажаваць, у роце адчуваецца цяпло. Лісце ісопу мае ў сабе эфірныя алеі (у раслін з сінімі кветкамі да 1,17 %, з ружовымі — 0,95 %, з белымі 0,62 %), дубільныя рэчывы, арганічныя кіслоты, флаваноіды і глюказіды.

Распаўсюджанне Вырошчваецца як дэкаратыўная, меданосная, лекавая і тэхнічная расліна. Лёгка дзічэе, трапляецца на сухіх узгорках, камяністых схілах.

Выкарыстанне Ісоп выкарыстоўваюць як прыправу да страў з мяса і гародніны. Маладыя сцябло, лісце і кветкі (свежыя і сухія) ужываюць для араматызацыі страў, пры засолцы агуркоў, памідораў і маслін. Алей ісопу выкарыстоўваюць для прыгатавання лікёраў, у парфумерыі. У народнай медыцыне ісоп ужываюць як адхарквальны сродак пры захворванні дыхальных шляхоў і парушэннях стрававання, для лячэння астмы, рэўматызму, хуткага загойвання ран. Настоем і адварам ісопу (1 чайная лыжка пасечанай травы на 1 шклянку кіпеню) прамываюць вочы, палошчуць поласць рота, глотку, гартань, робяць кампрэсы на ўдаранае месца, кровападцёкі, выкарыстоўваюць як сродак для загойвання ран.

Агратэхніка Да ўмоў вырошчвання расліна непатрабавальная, але лепш расце на больш урадлівых глебах (на адным месцы да 10 гадоў). Любіць сонечныя, умерана вільготныя, чыстыя ад пустазелля ўчасткі, засухаўстойлівая і зімаўстойлівая. Пры высокім снежным покрыве не патрабуе ўкрыцця на зіму.

Размнажаюць ісоп расадным спосабам або дзяленнем куста, сяўбой насення ў грунт. Сеюць ранняй вясной з міжрадкоўямі 70 см, пасля прарэджвання пакідаюць расліны ў радзе праз 30— 40 см. Глыбіня загортвання насення 0,6—1 см. Усходы з’яўляюцца праз 1—2 тыдні. На расаду ісоп высяваюць у першай дэкадзе сакавіка. Пры з’яўленні 5—6 сапраўдных лістоў сеянцы перасаджвагоць на граду радкамі. Пры размнажэнні дзяленнем куста (ранняй вясной) расліны развіваюцца вельмі хутка. Падзеленыя кусцікі трэба садзіць глыбей, чым рос мацярынскі куст. Ісоп добра пераносіць перасадку. Догляд пасеваў уключае рэгулярнае паліванне, рыхленне міжрадкоўяў, праполкі і падкормкі.

Зеляніну на прыправы збіраюць за лета некалькі разоў. 3 лекавымі мэтамі або для атрымання эфірнага алею сцёблы зразаюць перад цвіценнем, на насенне — у сярэдзіне жніўня, звязваюць у пучкі і падвешваюць уніз верхавінкамі над паперай або радном, куды насенне высыпаецца. Высушаная ў цені сыравіна добра захоўваецца ў закаркаванай пасудзіне.

Крыніцы

Літаратура

Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. Ботаника (исследования): Сборник научных трудов. Выпуск 47 / Ин-т эксперимент. бот. НАН Беларуси — Минск: 2018. — С. 269. — 308 с. — ISSN 2221-9927.

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Мятныя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Спецыі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе