Карла Калодзі, сапраўднае Карла Лорэнцыні (; , Фларэнцыя — ) — італьянскі пісьменнік, класік дзіцячай літаратуры.

Біяграфія thumb|left|150px|Пінокіа, малюнак Энрыка Мацанці  — першая ілюстрацыя кнігі Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі (1883)

Першынец у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці). Пасля бацькі — слугі ў багатым доме — накіравалі сына вучыцца ў семінарыю. Але кар’ера святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.

Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione («Ліхтар»), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.

У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ «Раман у паравозе» (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

У 1859 годзе ўдзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у Рысарджымета.

Да 1875 года Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак Шарля Перо, апублікаваная ў 1876 годзе. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.

Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць «Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі» (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 годзе выйшла асобным выданнем. Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа. Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць. Кнігу пераклалі больш чым на 80 моў.

Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.

Беларускія пераклады Казачную аповесць «Прыгоды Пінокіа» на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук, а «Піпі, або Ружовае малпянятка»150 найлепшых кніг 2025 году: выбар Bellit.info — Аксана Данільчык.

Літаратура Renato Bertacchini, Il padre di Pinocchio. Vita e opere di Collodi, Camunia, Milano, 1993. Michele Capitani, Pinocchio. Le ragioni di un successo, Prospettiva editrice, Civitavecchia, 2010. ISBN 978-88-7418-610-5 Maura Del Serra, La commedia salvifica in Pinocchio, in «UICS-Studia», 3, 1988, pp. 1-12 (numero monografico dedicato a Collodi). Anna Rosa Vagnoni, Collodi e Pinocchio. Storia di un successo letterario, UNI Service, Trento, 2007, 109 pp.. ISBN 978-88-6178-077-4 Alberto Savinio, Collodi, in Narrate, uomini, la vostra storia, Adelphi, Milano, 1984, IV ed. 2009, 1942.

Спасылкі

Піпі, або Ружовае малпянятка «Прыгоды Пінокіа» (італьянскі тэкст) Пінокіа ў праекце Гутэнберг Find-A-Grave profile for Carlo Collodi

Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Масоны Італіі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Пахаваныя ў Фларэнцыі