«Апантаныя» — цыкл відэарэпартажаў пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі, створаны беларуска-польскай здымачнай камандай у 2011—2013 гадах. У цыкл уваходзіць 18 рэпартажаў, якія даступныя на сайце YouTube.

Цыкл накіраваны на падтрымку і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі з дапамогай відэаматэрыялаў. Яго назва — «Апантаныя» — азначае людзей адданых сваёй справе. Апантаных культурай, экалогіяй, сацыяльнай дапамогай і г.д. Цыкл паказвае грамадскіх актывістаў з розных гарадоў, рознага полу і ўзросту, людзей, якія хочуць зрабіць штосьці карыснае для грамадстваhttp://belsat.eu/be/aktualnosci/a,6193,apantanyia-novy-tsykl-repartazhau-pra-ghramadzianskuiu-supolnasts-u-bielarusi-na-bielsatsie.html . У яго межах быў таксама арганізаваны конкурс відэагісторый пра грамадска актыўных жыхароў Беларусі: «Апантаныя грамадскай актыўнасцю»http://ampby.org/apantanyja/ .

Спіс рэпартажаў «Апантаныя» нашым домам «Апантаныя» стрыт-артам «Апантаныя» традыцыяй «Апантаныя» птушкамі «Апантаныя» анёлы-ахоўнікі «Апантаныя» мастацтвам «Апантаныя» мы — дзецям «Апантаныя» Дзедзіч «Апантаныя» Мае сэнс «Апантаныя» пра катоў і сабак «Апантаныя» турнір нефармалаў «Апантаныя» Velogrodno «Апантаныя» Шаблі «Апантаныя» супраць смяротнага пакарання Апантаныя. Вікіпедысты

Спасылкі Афіцыйны канал праекту Афіцыйны рахунак на Facebook

Катэгорыя:Фільмы Беларусі