Ірга́ каласістая (Amelanchier spicata) — кветкавая расліна сямейства ружавых.
Батанічнае апісанне
Куст або дрэўца вышынёй 3—6 м. Расце ў Паўночным паўшар'і, інтрадукавана на Беларусі.
Лісце яйцападобнае, востразубчастае. Зацвітае ў маі, на 2—3 дні раней за іргу круглалістую. Кветкі з белымі або ярка-ружовымі пялёсткамі ў шчыльных прамастойных гронках. Плады (6—8 мм у дыяметры) выспяваюць прыкладна на тыдзень пазней, пурпурова-чорныя, з шызаватым адценнем, ядомыя, па смаку напамінаюць плады іргі круглалістай.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
Катэгорыя:Яблыневыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Харчовыя расліны