Бураковая нематода, Бурачная нематодаСлоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930 (Heterodera schachtii) — паразітычны круглы чарвяк з сямейства Heteroderidae. Выклікае гетэрадэроз буракоў.
Экалогія
Вясной лічынкі пранікаюць у карані раслін, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетацыйны перыяд бураковая нематода дае адно пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), лісце жаўцее і робіцца кучаравае, караняплоды буракоў дробныя, з паніжанай цукрыстасцю.
Арэал
Пашырана ва ўсіх раёнах буракасеяння.
Значэнне
Пашкоджвае карані буракоў і іншых раслін з сямейства капуставых і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат).
Літаратура Пярэднеў У. Бураковая нематода // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
Катэгорыя:Разнаскурыя нематоды