Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр — адзін з найстаражытнейшых манастыроў у Кіеве. Пабудаваны ў 1108—1113 гадах унукам Яраслава Мудрага кіеўскім князем Святаполкам Ізяславіча пры Міхайлаўскім Залатаверхім саборы.

Крыжова-купальны шасціслуповы храм з трыма нефамі і адным пазалочаным купалам. У пачатку 20 стагоддзя храм — 7-купальны. Міхайлаўскі Залатаверхі сабор быў пабудаваны з каменя і цэглы-плінфы на вапнава-цаментным растворы тэхнікай «змешанага мура». Сцены сабора ўпрыгожвалі мазаікі і фрэскі. Быў адным з найбуйнейшых манастыроў Старажытнага Кіева.

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія і храм святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова.

Літаратура Науковий збірник, присвячений 900-літтю Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря. — К., 2008. «Історія Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря», К, «Грані-Т», 2007. Дегтярьов М. Г., Реутов А. В. Михайлівський Золотоверхий монастир — 2. вид., стереотип. — К. : Техніка, 1999. — 159 с. ISBN 966-575-047-X

Спасылкі

Катэгорыя:Манастыры Кіева Катэгорыя:Храмы Кіева Катэгорыя:Пахавальні Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Катэгорыя:Збудаванні Украіны ў стылі барока Катэгорыя:XII стагоддзе ў Кіеве Катэгорыя:Манастыры Праваслаўнай царквы Украіны