Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра — прэмія ў гонар беларускага пісьменніка Янкі Маўра. Заснавана ў 1993 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Прэмія прысуджаецца штогод маладым аўтарам (да 40 гадоў) за найлепшы твор для дзяцей і юнацтва на беларускай мове ў наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.
Лаўрэаты прэміі 1993 год — Уладзімір Ліпскі ; 1994 год — Уладзімір Ягоўдзік, за кнігі «Янка і Ружа» і «Ці вернецца князь Кук?»; 1995 год — Мікола Чарняўскі, за зборнік «Каго баіцца зубр?» (1994 г.); 1996 год — Уладзімір Мацвеенка, за кнігу паэзіі «Сябрынка»; 1997 год — Артур Вольскі год, за кнігу «Карусель» (1996 г.); 1998 год — Хвёдар Гурыновіч, за кнігу «Птушыная азбука» 2000 год — Ніна Галіноўская, за кнігу «Клубок і калабок»; 2002 год — Авяр'ян Дзеружынскі. Васіль Жуковіч; Міхась Пазнякоў.
Спасылкі Старонка літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра на сайце СБП
Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтр Катэгорыя:Саюз беларускіх пісьменнікаў