Віктар Міхайлавіч У́саў (, , Екацярынаслаўскі павет, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Днепрапятроўская вобласць Украіна) — ) — начальнік 3-й пагранічнай заставы 86-га Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі войскаў НКУС СССР, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1965).

Біяграфія Скончыў сямігодку, ФЗВ. Працаваў электраслесарам на заводзе ў Нікапалі. У Чырвонай Арміі з 1936 года. У 1940 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае вучылішча войскаў НКДБ і быў прызначаны начальнікам заставы Аўгустоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі.

Лейтэнант Усаў вызначыўся ў баі пры абароне дзяржаўнай мяжы СССР каля в. Вулька Драгунская Беластоцкай вобласці (цяпер — Гродзенскі раён). 3-я пагранічная застава прыняла свой першы і апошні бой 22 чэрвеня 1941 года і больш за 6 гадзін стрымлівала націск пераўзыходзячых сіл праціўніка. Лейтэнант В. М. Усаў ваяваў у шэрагах сваіх падначаленых. Атрымаўшы ў баі пяць раненняў, ён не пакінуў поле бою, застаючыся да сваёй гібелі ў траншэі перад заставай. Загінуў і быў завалены зямлёй у траншэі пры блізкім разрыве снарада.

Неўзабаве пасля яго гібелі, каля 12 гадзін дня на заставу здолеў прабрацца пасыльны з загадам начальніка пагранатрада на адыход. Да сваіх прабіліся 16 памежнікаў, астатнія загінулі ў гэтым баі.

У чэрвені 1952 года падчас раскопак знойдзены астанкі начальніка заставы В. М. Усава са снайперскай вінтоўкай з нумарам «АС-450», якая зараз захоўваецца ў Маскве ў музеі памежных войскаў. Пахаваны ў брацкай магіле на заставе імя Героя Савецкага Саюза В. М. Усава (за 6 км на захад ад пасёлка Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці)Усов Виктор Михайлович.

30 мая 1958 года імя лейтэнанта Віктара Усава было прысвоена заставе Заходняй акругі, якую ён абараняў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 мая 1965 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на франтах барацьбы з нямецка-варожымі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і выяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, лейтэнанту Усаву Віктару Міхайлавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна (6 мая 1965, пасмяротна).

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 мая 1965 г. лейтэнанту В. М. Усаву пасмяротна прысвоена званне . Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Леніна. На падставе пастановы сакратарыята ЦК УЛКСМ № 3076 ад 7 мая 1968 года В. М. Усаў узнагароджаны ганаровай граматай ЦК УЛКСМ (пасмяротна)..

Памяць Помнік Герою ў Гродна. Вёска Вулька Драгунская Гродзенскага раёна перайменавана ў Усава (у 1964 г.)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г.» // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. Імем Героя названы вуліцы ў Гродна, Нікапалі.

Крыніцы

Літаратура

Усаў Віктар Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 591. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі

Их именами названы заставы // Сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Памерлі ў Гродзенскім раёне