Арцём Васькоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Стылан» з Гожава Велькапольскага.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».

У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі«Торпедо»-БелАЗ продлил контракт с Васьковым. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Артём Васьков покидает «Торпедо-БелАЗ».

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубамАртем Васьков стал игроком «Немана». У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»Артем Васьков продолжит карьеру в "Вентспилсе". Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс».

У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»Федянин и Васьков стали игроками "Смолевичей". У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»Еще один игрок "Смолевичей" перешел в "Городею". У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду"Городея" рассталась с Васьковым і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»Васьков перешел в "Гомель". У сезоне 2020 з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком асновы ў Вышэйшай лізе, хоць часам стаў выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель» і стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам», з якім у сакавіку падпісаў кантрактАртем Васьков стал игроком дзержинского "Арсенала". Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клубВаськов, Суша и Малащицкий покинул "Арсенал".

У кастрычніку 2022 года далучыўся да «Люблінянкі» з чацвёртага польскага дывізіёнаВаськов продолжит карьеру в Польше. У студзені 2023 года перабраўся ў «Стылан» з Гожава Велькапольскага.

Дасягненні Уладальнік Кубка Латвіі: 2017

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Блазма Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК АЗАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Вэнтспілс Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Люблінянка Катэгорыя:Ігракі ФК Стылан Гожаў Велькапольскі