Васіль Кірылавіч Шы́кін (, в. Царкоўнікі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі жывапісец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1939—1941 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. З 1960 г. член Беларускага саюза мастакоў. Адзін з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоўХудожники Брестчины .
Творчасць Працаваў у галіне станковага жывапісу. Маляваў карціны, пейзажы. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць у 1949 годзе. Сярод твораў: «Кобрынскі мост», «Адпачынак на сенажаці» (абодва 1947), «У выхадны дзень» (1948), «Арганізацыя калгаса» (1949), «Падпольшчыкі» (1950), «Лясная прагулка» (1954), «1939 год. Заходняя Беларусь» (1955), «Каля цагельні» (1959), «Чэрвеньскі ранак 1941 года» (1971), «Хлебныя палі» (1973), «Вячэрні Брэст» (1974), «На возеры. Лета» (1976), «Двое ў лодцы» (1980), «Вясна 1945 года. Сустрэча ў полі» (1983), «Збор яблыкаў» (1985), серыя пейзажаў «Бярозаўская ДРЭС» (1953).
Літаратура
Спасылкі Художники Брестчины
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне