Сяргей Давыдаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы горада Вязьма. У 2000—2001 гадах выступаў у Беларусі за гродзенскі «Нёман-Белкард». За два гады выдатна праявіў сябе, забіўшы 43 галы. У 2001 годзе стаў найлепшым бамбардзірам Вышэйшай лігі.
Пазней выступаў за розныя клубы ніжэйшых расійскіх дывізіёнаў. З 2009 года — ігрок смаленскага «Дняпро». Пакінуў каманду ў 2016 годзе, некаторы час выступаў у міні-футболе, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Дасягненні Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2001
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Смаленск Катэгорыя:Ігракі ФК Лада Тальяці Катэгорыя:Ігракі ФК Волга Ульянаўск Катэгорыя:Ігракі ФК Носта Наватроіцк Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Новарасійск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол