Бра́таўка (Melampyrum) — род кветкавых раслін сямейства заразіхавых.

Батанічнае апісанне Аднагадовыя травяністыя паўпаразітныя расліны з прамастойным простым або разгалінаваным сцяблом і слаба развітым коранем, на якім размешчаны гаўсторыі. Лісце супраціўнае ці амаль супраціўнае, ад лінейнага да лінейна-яйцападобнага, суцэльнае і суцэльнакрайняе. Кветкі жоўтыя, ружовыя або белаватыя, размешчаны па адной у пазухах буйных лістападобных, часта ярка афарбаваных прыкветкаў, сабраны у канцавыя гронка- ці коласападобныя суквецці. Плод — сціснутая з бакоў каробачка з дзвюма створкамі.

Пашырэнне Адрозніваецца каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі найчасцей трапляюцца , і ; растуць у лясах, хмызняках, на палянах, лугах і балотах. трапляецца на поймавых лугах і ў хмызняках;  — у лясах,  — каля дарог і на палях.

Выкарыстанне Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і ядавітыя (насенне мае ядавітыя алкалоіды і гліказід рынанцін) расліны; некаторыя віды — пустазелле.

Літаратура Братаўка // — С. 327.

Катэгорыя:Расліны-паразіты