Асьют — мухафаза ў Арабскай Рэспубліцы Егіпет. Адміністрацыйны цэнтр - горад Асьют. Размешчана ў цэнтры краіны, у даліне Ніла, на захад ад мухафазы Чырвонае Мора, на ўсход ад мухафазы Новая Даліна, на поўдзень ад мухафазы Эль-Мінья і на поўнач ад мухафазы Сахаг. У мухафазе развіты турызм. Тут знаходзяцца старажытнаегіпецкія, мусульманскія і копцкія помнікі мастацтва.

Насельніцтва Насельніцтва мухафазы складае каля 3,5 млн чалавек (мужчыны 51,21%; жанчыны 48,79%). Штогадовы прырост насельніцтва 2,6%.

Адміністрацыйны падзел Мухафаза складаецца з 11 адміністрацыйных цэнтраў (раёнаў), 11 гарадоў, 2 асобных гарадскіх акруг і 52 сельскіх мясцовых абшчын, да якіх адносяцца 235 вёсак і 971 дробных паселішчаў.

Катэгорыя:Мухафазы Егіпта