Фіялка высокая (Viola elatior) — кветкавая расліна з роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая кароткаапушаная травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 15—50 см. Лісце трохвугольна прадаўгавата-ланцэтнае з вузкакрылатымі чаранкамі. Прылісткі вельмі буйныя, лістападобныя, ланцэтныя або яйкападобна-ланцэтныя. Кветкі на кветаножках, светла-сінія з зеленаватым шпорцам, белаватым зевам і цёмнымі палоскамі на пялёстках. Чашалісцікі ланцэтныя, вострыя. Плод — сухая каробачка.

Цвіце ў маі—чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.

Распаўсюджанне Пашырана ў Еўразіі: заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Крым, Каўказ, горныя раёны Сярэдняй Азіі, Заходняя Сібір. Лесастэпавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала.

Расце невялікімі групамі і адзінкавымі асобнікамі. Месцы росту: поймавыя дубравы і лугі, хмызняковыя зараснікі, ускрайкі мяшаных лясоў.

Класіфікацыя

Таксанамія

Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Фіялка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі