Празеадым () Pr — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 59, атамная маса 140,9077, адносіцца да лантаноідаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід ​141 Pr. У зямной кары 7∙10​−4 % па масе. Адкрыты разам з неадымам у 1885 годзе аўстрыйскім хімікам Карлам Аўэрам фон Вельсбахам, назва ад грэч. prasios — светла-зялёны (большасць солей празеадыму маюць такую афарбоўку) і didymys — блізня, двайнік.

Метал светла-шэрага колеру, tпл 932 °C, шчыльнасць 6780 кг/м³. У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з кіпнем (павольна), з салянай, азотнай і сернай кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, азотам, вадародам (пры пакаёвай тэмпературы паглынае яго). Металічны празеадым атрымліваюць пераважна электролізам расплаву трыхларыду Выкарыстоўваюць як кампанент міш-металу, магнітных сплаваў з кобальтам і нікелем, легіруючую дабаўку да сталі і іншых сплаваў, аксіды — пігменты для каляровага шкла, мастацкай керамікі. Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Лантаноіды