Белару́ская ата́мная электраста́нцыя — атамная электрастанцыя, размешчаная ў трыкутніку паміж аграгарадкамі Варняны, Гервяты і Міхалішкі пад горадам Астравец непадалёк ад мяжы з Літвойгугл карты. Складаецца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю 2400 МВт. Першы энергаблок уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года, другі — 1 лістапада 2023 года. Увод БелАЭС дазволіў цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнергіі, зэканоміць больш за 14,5 млрд куб. м прыроднага газу (на суму звыш 1,6 млрд долараў) і знізіць долю выкапнёвага паліва ў вытворчасці электраэнергіі з 95 % да 60 %. Станцыя дапаможа скараціць выкіды парніковых газаў да 2030 года на 35 %https://atom.belta.by/ru/news_ru/view/belaes-pomozhet-sokratit-vybrosy-parnikovyx-gazov-k-2030-godu-na-35-10507/ .
Гісторыя Разглядаліся два сцэнарыі будаўніцтва АЭС сумарнай магутнасцю 2 млн кВт: увод трох энергаблокаў магутнасцю 0,640 млн кВт кожны і двух энергаблокаў магутнасцю 1,0 млн кВт. Першапачаткова прыняты план будаўніцтва электрастанцыі з трыма энергаблокаміИнформационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь — № 7 (122), 2006. — С. 71.. Пазней перайшлі да плана з двума рэактарамі.
З-за абгрунтаванай постчарнобыльскай радыефобіі насельніцтва Беларусі праекты будаўніцтва былі замарожаныя, кіраўніцтва дзяржавы абвясціла фактычны мараторый на ўзвядзенне АЭС. Грамадзянам было абяцана правядзенне рэферэндуму па гэтым дэлікатным пытанні. Яшчэ ў 2003 кіраўніцтва Беларусі лічыла, што адсутнічае дастатковая матывацыя для прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС. Аднак імклівае развіццё негатыўных тэндэнцый на сусветным рынку энерганосьбітаў вымусіла беларускі ўрад прыняць безальтэрнатыўнае рашэнне будаваць Беларускую АЭС.
Канчатковае палітычнае рашэнне аб будаўніцтве было прынята 15 студзеня 2008 года на пасяджэнні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 31 студзеня 2008 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Пастанову Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, паводле якой планавалася пабудаваць у Рэспубліцы Беларусь атамную электрастанцыю сумарнай электрычнай магутнасцю 2000 МВт з уводам у эксплуатацыю першага энергетычнага блока ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзеПостановление Совета Безопасности Республики Беларусь от 31 января 2008 г. № 1 «О развитии атомной энергетики в Республике Беларусь» .
Аляксандр Лукашэнка, у пасланні народу і парламенту ў 2019 годзе сказаў, што АЭС каштуе беларусам танней, чым планавалася. Паводле яго слоў, кошт сапраўды знізіўся з 10 млрд долараў ЗША да 7 млрд за кошт дзеянняў беларускага боку па жорсткім кантролі пры будаўніцтве. Станам на 1 сакавіка 2021 года з 10 млрд долараў, прадугледжаных на будаўніцтва БелАЭС, выкарыстана сродкаў крэдыту на суму 4,7 млрд долараў. Агульны арыенціровачны кошт будаўніцтва складзе каля 6 млрд долараў.
У 2019 годзе энергаблок не запусцілі. У сувязі з гэтым беларускі бок прапанаваў перанесці на больш позні час пачатак выплат па крэдыце на суму каля 10 млрд долараў ЗША, падоўжыць тэрмін прадастаўлення крэдыту, а таксама знізіць працэнтную стаўку. Сваю просьбу Беларусь абгрунтавала «жаданнем прывесці ўмовы па крэдыце на АЭС з кантрактамі, якія існуюць у Расатама ў іншых краінах».
Графік пуску першага энергаблока Беларускай АЭС стартаваў 7 жніўня 2020 года, калі ў корпус рэактара была загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. 3 лістапада першы энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў аб’яднаную энергасістэму краіныПершы энергаблок БелАЭС уключаны ў энергасістэму краіны.
7 лістапада 2020 года Аляксандр Лукашэнка даў дазвол на ўздым электрычнай магутнасці энергаблока да 400 МВт. На наступны дзень, 8 лістапада, першы энергаблок перастаў выпрацоўваць магутнасць, а турбіна была спынена з-за сапсаваных трансфарматараў напружання.
12 студзеня 2021 года першы энергаблок вывелі на 100 % магутнасці.
У маі на Беларускай АЭС паспяхова завершаны этап комплексных выпрабаванняў першага энергаблока, што з’яўляецца завяршальным этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі для пацверджання працаздольнасці асноўнага абсталявання па праектных параметрах пры нармальнай эксплуатацыі. Паспяховае завяршэнне дадзенага этапу стала сведчаннем пра гатоўнасць энергаблока № 1 да прамысловай (камерцыйнай) эксплуатацыіНа БелАЭС завершился этап комплексного опробования первого энергоблока .
10 чэрвеня 2021 года першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю. Штодзённы аб’ём вытворчасці электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС складае каля 27-27,5 млн кВт.гадз
На энергаблоку № 2 БелАЭС у сакавіку 2021 года завершана зборка рэактара для этапу халодна-гарачай абкаткі. Працэс зборкі ўключаў устаноўку ўнутрыкорпусных элементаў, загрузку ў рэактар імітатараў цеплавыдзяляльных зборак, устаноўку блока ахоўных труб і верхняга блока — вечка рэактара. Неўзабаве спецыялісты пачнуць запаўненне першага контуру рэактарнай устаноўкі энергаблока хімічна абяссоленай вадой і пасля атрымання адпаведных дазволаў пачнуць асноўныя выпрабаванні, папярэднія для гарачай абкатцы рэактарнай устаноўкі энергаблока № 2 БелАЭС. У гэтым годзе запланавана правесці загрузку ядзернага паліва ў энергаблок № 2 і такім чынам адбудзецца яго фізічны пускНа втором энергоблоке БелАЭС завершена сборка реактора для этапа холодно-горячей обкатки.
Да канца года плануецца загрузіць свежае ядзернае паліва ў актыўную зону рэактарнага блока другога энергаблока БелАЭС. Паліва было пастаўлена ў красавіку, яно прайшло ўязны кантроль. А падключэнне да электрасеткі і ўвод у эксплуатацыю другога энергаблока плануецца ў 2022 годзеВвод в эксплуатацию второго энергоблока БелАЭС планируется в 2022 году .
У снежні 2021 года журналісты-расследавальнікі са спасылкай на Кіберпартызан заявілі аб атрыманні дакументаў, дзе выяўленыя 18 тысяч недахопаў першага энергаблока (на лістапад 2021 года пяць тысяч з іх не былі ліквідаваныя, а ў снежні таго ж года абноўлены спіс утрымліваў тры тысячы заўваг).
27 снежня 2021 года на Беларускай атамнай электрастанцыі завершаны работы па загрузцы ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока. У рэактар загружаны 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівамНа БелАЭС успешно завершена загрузка ядерного топлива в реактор второго энергоблока.
Характарыстыкі і бяспека
Беларуская АЭС пабудавана па расійскім праекце «АЭС-2006», які адносіцца да пакалення III+ і з'яўляецца эвалюцыйным развіццём праектаў з рэактарамі тыпу ВВЭР. Станцыя абсталявана двума вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі ВВЭР-1200 агульнай магутнасцю 2400 МВт.
Праект распрацаваны з улікам узмоцненых патрабаванняў бяспекі, сфармуляваных пасля аварыі на японскай АЭС «Фукусіма-1». Да ключавых элементаў бяспекі адносяцца: Падвойная ахоўная абалонка рэактара: складаецца з унутранай герметычнай абалонкі, якая прадухіляе выхад радыеактыўных рэчываў, і знешняй, якая абараняе ад знешніх уздзеянняў. Канструкцыя ўключае 80 см унутранага жалезабетону, 180 см паветранай праслойкі і 120 см вонкавай сцяны. Пасіўныя сістэмы бяспекі: уключаюць «пастку расплаву» актыўнай зоны рэактара, сістэмы пасіўнага адводу цяпла і гідраёмістасці, здольныя працаваць без умяшання персаналу і знешніх крыніц энергіі. Абарона ад знешніх уздзеянняў: станцыя разлічана на вытрымліванне землятрусу, цунамі, урагану, паводкі і падзення фрагментаў самалёта масай да 5,7 тоны. Рэзервовае энергазабеспячэнне: пасля стрэс-тэстаў на станцыі быў прадугледжаны дадатковы перасоўны дызель-генератар у дадатак да чатырох асноўных незалежных сістэм бяспекі.
Меры па інтэграцыі АЭС у энергетычную сістэму краіны Пабудавана каля 1600 км высакавольтных электрасетак, мадэрнізаваны чатыры сістэмаўтваральныя электрападстанцыі, уведзена ў эксплуатацыю высокатэхналагічная падстанцыя 330 кВ «Паставы».
На 20 аб’ектах энергетыкі ўведзены ў эксплуатацыю сучасныя электрычныя катлы агульнай магутнасцю 916 МВт .
Эканамічны і сацыяльны эфект За першыя пяць гадоў пасля ўключэння ў сетку першага энергаблока (да канца 2025 года) Беларуская АЭС выпрацавала звыш 53 млрд кВт·гадз электраэнергіі. Гэта дазволіла краіне цалкам адмовіцца ад імпарту электраэнергіі і істотна знізіць залежнасць ад прыроднага газу, доля якога ў генерацыі зменшылася з 95 % да 65 %. Эканомія прыроднага газу склала больш за 14,5 млрд кубічных метраў, што дазволіла зэканоміць больш за 1,6 млрд долараў бюджэтных сродкаў. Экалагічны эфект выявіўся ў скарачэнні выкідаў парніковых газаў больш чым на 26 млн тон.
Увод станцыі стаў драйверам развіцця рэгіёна. Насельніцтва горада Астравец павялічылася амаль удвая — з 8 да 15 тысяч чалавек. Станам на 2025 год на станцыі працуе каля 3 тысяч чалавек, прычым каля 30 % калектыву складае моладзь ва ўзросце да 32 гадоў (сярэдні ўзрост работнікаў — 38 гадоў).
Прычыны будаўніцтва Дыспрапорцыі энергабалансу Беларусі (доля прыроднага газу 80 %). — Залежнасць ад аднаго пастаўшчыка. — Кан’юнктура на сусветных рынках вуглевадародаў. — «Газавыя войны» з Расіяй. — Энергетычная бяспека (Канцэпцыя энергетычнай бяспекі і павышэння энергетычнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2005 № 399). — Курс на эканомію і ашчаджальнасць (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 № 3). — Мясцовыя віды паліва, альтэрнатыўная энергетыка, неарганічнае паліва. — Кан’юнктура на сусветным атамным рынку. — Напрацоўкі беларускай навукі ў галіне энергетыкі і ядзернай фізікі.
Перавагі АЭС. — Недахопы АЭС ( Справаздача «Аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС»Міністэрства энергетыкі. Справаздача «Аб магчымым уздзеянні на навакольнае асяроддзе Беларускай АЭС» ).
Прагнозы ўплыву АЭС на агульную сітуацыю ў энергетычнай сферы ў Беларусі: У энергабалансе Беларусі ў 2020 ядзернае паліва зойме 14-16 % — каля 4 млн тон умоўнага паліва (туп) з агульных 40 млн туп паліўна-энергетычнага балансу Рэспублікі БеларусьМілена Ануфрыёнак. У энергабалансе Беларусі да 2020 года ядзернае паліва зойме каля 14-16 працэнтаў// Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 15 лістапада 2007. Па папярэдніх падліках тарыфы на электраэнергію ў Беларусі ў 2020 знізяцца ў параўнанні з 2015 на 10-15 %.
Развіццё атамнай энергетыкі названа важнейшым фактарам забеспячэння энергетычнай бяспекі краіны разам з мадэрнізацыяй дзеючай энергасістэмы, выкарыстаннем аднаўляемых крыніц энергіі, скарачэннем энергаёмістасці ВУП і дыверсіфікацыяй крыніц паступлення вуглевадароднай сыравіныРазвитие атомной энергетики обеспечит укрепление независимости и экономической самостоятельности Беларуси — А.Лукашенко . Згодна з бягучым прагнозам Міністэрства энергетыкі, да канца 2025 года спажыванне электраэнергіі ў Беларусі вырасце і складзе каля 44 млрд кВт/г, а да 2030 года дасягне 47 млрд кВт/г.
Планы будаўніцтва Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў 2006 падрыхтаваны План падрыхтоўчых работ з агульным аб’ёмам фінансавання 15,8 млрд руб. Праведзены папярэднія даследаванні па праекту АЭС, выбару пляцоўкі яе магчымага размяшчэння, стварэнню нарматыўнай базы бяспечнага выкарыстання ядзернай энергіі.
Графік выканання работ
Найменаванне ГадыРаспрацоўка першачарговай нарматыўнай базы2006—2010Распрацоўка крытэрыяў, патрабаванняў і выбар праекта АЭС2006—2007Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пункта»2006—2007Дэкларацыя аб намеры2006—2007Даследаванні на аптымальнай пляцоўцы2006—2008Зводны том «Тлумачальная запіска да этапа выбару пляцоўкі»2007—2008Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе2008—2009Папярэдняя справаздача аб бяспецы АЭС2009—2010Абгрунтаванне інвестыцый і прыняцце рашэння аб будаўніцтве2009—2010Архітэктурны праект, пачатак будаўніцтва2010
Увод у эксплуатацыю планаваўся ў 2015. Пад канец 2007 з’явіліся прагнозы сканчэння будаўніцтва АЭС не ў 2015, а ў 2020 (рацыянальную карэкцыю, імаверна, зрабіў Урад Рэспублікі Беларусь).