Віктар Шутовіч (, в. Шутавічы, Ашмянскі павет — , ) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст.

Біяграфія Быў высвенчаны ў 1913 годзе ў Вільні. Пачаткова служыў у касцёле Святога Іосіфа ў Барадзенічах Браслаўскага павета. У 1928 годзе польскія ўлады прыцягнулі Шутовіча да суда фактычна за казанні на беларускай мове, аднак справу скасавалі ў сувязі з амністыяй. Быў на парафіях у Лідзе, Тшцянным. З 1932 года — вікарый і прэфект у Харошчы каля Беластоку. Служыў у мінскім Чырвоным касцёле (з вясны 1944 да 1945). 26 студзеня 1945 года арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 10 гадоў турмы. Да 1955 года зняволены лагераў у Комі АССР. Вызвалены 20 сакавіка 1955 года, вярнуўся ў Мінск, атрымаў парафію (нелегальна, з 1956) у Барысаве, дзе і памёр. Пахаваны на старых Барысаўскіх могілках.

Апрацаваў зборнік «Калядныя песні», выдадзены Нінай Абрамчык у Берліне.

Крыніцы

Спасылкі Ks. V. Śutovič. U 25-tyja ŭhodki majho śviatarstva (1913—1938) // Chryścijanskaja Dumka № 16(164), 1 červienia 1938.; № 17(165), 10 červienia 1938.; № 18(166), 20 červienia 1938. Лаўрэш Леанід. Ксёндз Віктар Шутовіч і горад Ліда // НАША СЛОВА № 35 (1342), 30 жніўня 2017.

Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)