Джэймс Мак-Гіл Б’юкенен-малодшы (, , Марфрысбора, , ЗША — , Блэксбург, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986) «за даследаванне дагаворных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў». З’яўляецца адным з заснавальнікаў школы новай палітычнай эканоміі.

Біяграфія Нарадзіўся 3 кастрычніка 1919 г. у Марфрысбора (штат Тэнесі)

Джэймс Б’юкенен вучыўся ў універсітэце Тэнесі. Доктарскую ступень атрымаў у Чыкагскім універсітэце. Выкладаў у універсітэтах Тэнесі, Фларыды і Віргінскім універсітэце. У 1962 годзе сумесна з Г. Талакам апублікаваў працу «Разлік згоды» (), у якой аналізуецца працэс прыняцця эканамічных рашэнняў змяшанымі метадамі эканамічных і палітычных навук.

Прэзідэнт Таварыства «грамадскага выбару» (1964). Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984) і прэмій А. Сміта па дзвюх версіях (1988 і 1991). У гонар вучонага названы Цэнтр палітычнай эканоміі універсітэта Джорджа Мэйсана.

Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984).

Памёр 9 студзеня 2013 года.

Гл. таксама Канстытуцыйная эканоміка Тэорыя грамадскага выбару

Спасылкі Асноўныя падзеі жыцця на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын» Катэгорыя:Эканамісты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Адама Сміта Катэгорыя:Эканамісты аўстрыйскай школы Катэгорыя:Дзеячы лібералізму Катэгорыя:Лібертарыянцы