Марыс Але (; ,  — , ) — французскі эканаміст.

Скончыў Вышэйшую нацыянальную горную школу ў Парыжы; прафесар эканамічнага аналізу там жа. Доктар тэхнічных навук Парыжскага ўніверсітэта. Выкладаў ва ўніверсітэце Парыж X — Нантэр з 1970 па 1985.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 1988 года «за ўклад у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў».

Імем Марыса Але названы парадокс з тэорыі прыняцця рашэнняў.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і дробнага прадпрымальніка, бацька ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне, загінуў у нямецкім палоне. Марысу Але на той момант было 4 гады.

Але скончыў політэхнічную школу, у 1936 годзе — Горны інстытут у Парыжы. Тады яго цікавіла гісторыя і фізіка. Аднак ужо ў 1940-х гадах ён захапляецца эканомікай і займаецца аналізам эканамічных праблем, у прыватнасці, праблемамі спалучэння эканамічнай эфектыўнасці і справядлівасці ў размеркаванні даходаў. Менавіта за працу на гэту тэму («У пошуках эканамічнай дысцыпліны», 1943 год) Але атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. У 1944 годзе Але пачынае весці курс па эканамічнай тэорыі ў Горным інстытуце, дзе займаецца ўсё той жа тэмай.

Пазней Але пачынае выкладаць у Парыжскім універсітэце (1944—1968 гады). Адначасова праводзіць мноства даследаванняў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў і ў Цэнтры эканамічнага аналізу (які з 1946 года ўзначальвае). У 1967—1970 выкладае ў Інстытуце міжнародных даследаванняў у Жэневе, у 1958—1959 гг. ў якасці запрошанага прафесара працуе ў Цэнтры імя Т. Джэферсана ва ўніверсітэце штата Вірджынія ў ЗША, а ў 1970—1985 зноў у Парыжскім універсітэце.

Спасылкі Аўтабіяграфія Марыса Але на Нобелеўскім сайце Уласны вэб-сайт Марыса Але Biographie de Maurice Allais

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын» Катэгорыя:Выпускнікі Політэхнічнай школы Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Эканамісты Францыі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя