Рональд Гары Коус ( ; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1991) «за адкрыццё і высвятленне дакладнага сэнсу транзакцыйных выдаткаў і правоў уласнасці ў інстытуцыйнай структуры і функцыянаванні эканомікі».
Біяграфія Скончыў Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук са ступенню бакалаўра камерцыі. Затым і выкладаў Лонданскай школе эканомікі і палітычных навуку.
У 1951 годзе пераехаў у ЗША, выкладаў у розных універсітэтах, у тым ліку ў Вірджынскім і Чыкагскім універсітэтах.
Навуковая дзейнасць Коус найбольш вядомы двума артыкуламі — «Прырода фірмы» (The Nature of the Firm, 1937) і «Праблема сацыяльных выдаткаў» (The Problem of Social Cost, 1960). Даследаваў пытанні транзакцыйных выдаткаў і правоў уласнасці, што стала асновай для развіцця тэорыі фірмы і эканамічнай тэорыі правоў уласнасці.
Навуковы кіраўнік Інстытута імя Рональда Коуса.
Узнагароды У 1991 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы «за адкрыццё і высвятленне дакладнага сэнсу транзакцыйных выдаткаў і правоў уласнасці ў інстытуцыйнай структуры і функцыянаванні эканомікі».
Публікацыі Coase, Ronald. The Nature of the Firm // Economica, Vol. 4, No. 16, November 1937 pp. 386-405 pdf (также в сборнике Readings in Price Theory, Stigler and Boulding, editors. Chicago, R. D. Irwin, 1952). Coase, Ronald. The Problem of Social Cost // Journal of Law and Economics, v. 3, n°1 pp. 1-44, 1960 pdf . Coase, Ronald. Durability and Monopoly // Journal of Law and Economics, vol. 15(1), pp. 143-49, 1972. Coase, Ronald. The Institutional Structure of Production // The American Economic Review, vol.82, n°4, pp. 713-719, 1992. (Nobel Prize lecture) html .
Гл. таксама Тэарэма Коуса Новая істытуцыянальная тэорыя Тэорыя транзакцыйных выдаткаў
Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Interview with Professor Ronald Coase
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Удзельнікі Таварыства «Мон Пелерын» Катэгорыя:Неаінстытуцыяналізм Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Эканамісты ЗША