Валяр'ян двухдомны (Valeriana dioica) - від шматгадовых раслін сямейства роду .
Апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тонкім паўзучым карэнішчам даўжынёй да 15 см. Сцёблы адзінкавыя, прамыя, пакрыты бароздамі, коратка апушаныя, вышынёй 10-25 см. Лісце супраціўнае; прыкаранёвае суцэльнае, яйкападобнае або авальнае, на доўгіх хвосціках, сядзячыя. Кветкі дробныя, аднаполыя, песцічныя белыя, тычачкі ружаватыя, сабраныя ў канчатковыя галоўчата-шчыткападобныя суквецці. Плод - даўгавата-яйкападобная сямянка, даўжынёй каля 2,5 мм, з лятучкай з перыстых шчацінакВАЛЕРИАНА ДВУДОМНАЯ .
Арэал
Расце ў Еўропе і на поўначы Паўночнай Амерыкі (Аляска, Канада, поўнач і паўночны захад ЗША)Паводле сайта GRIN. Гл. у картцы расліны
Ахова
Уключаны ў 1-е і 2-е выданні Чырвонай кнігі Беларусі (1981, 1993). Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны.
Літаратура
Władysław Szafer, Stanisław Kulczyński: Rośliny polskie. Warszawa: PWN, 1953. Lucjan Rutkowski: Klucz do oznaczania roślin naczyniowych Polski niżowej. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14342-8.
Спасылкі
Валяр'ян двухдомны — slounik.org ВАЛЕРИАНА ДВУДОМНАЯ
Катэгорыя:Валяр’ян