Міхаі́л Ма́ркавіч Барадзі́н (Грузенберг) (, , Віцебская губерня — ) — расійскі рэвалюцыянер, агент КамінтэрнаThe tragedy of Chinese revolution — part II, савецкі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
Біяграфія У 1903 уступіў у РСДРП, бальшавік.
У 1904—1905 жыў у эміграцыі ў Берне. Падчас Рэвалюцыі 1905—1907 — на падпольнай працы ў Рызе. Дэлегат Тамерфорскай канферэнцыі бальшавікоў і IV (Аб’яднальнага) Стакгольмскага з’езду РСДРП.
У канцы 1906 эміграваў у Вялікабрытанію. З пачатку 1907 да ліпеня 1918 жыў у ЗША, дзе арганізаваў школу для палітычных эмігрантаў, стаў бачным дзеячам рускай палітычнай эміграцыі ў ЗША. «Адзін рускі бальшавік, які ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1905 года і затым шмат гадоў правёў у вашай краіне», — пісаў пра яго ў жніўні 1918 года ў Лісце да амерыканскіх рабочых ЛенінЛіст да амерыканскіх рабочых.
Праца ў Камінтэрне У 1918 годзе паводле ўказання Леніна накіраваны ў Швецыю для ўрэгулявання пытанняў, звязаных з дарэвалюцыйным фінансаваннем партыі бальшавікоў, адкуль у студзені 1919 года (пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне) высланы разам з групай бальшавікоў і англійскіх агентаў (Вацлаў Вароўскі, Максім Літвінаў, агент MI6 Артур Рэнсам і іншыя).
У 1919 быў першым савецкім консулам у Мексіцы, дзе стаяў у вытокаў адной з паралельна ўзніклых камуністычных партый і спрыяў стварэнню Лацінаамерыканскага бюро III Інтэрнацыянала. Паводле некаторых звестак, сустракаўся з прэзідэнтам Мексікі Венусціяна Карансай, якому прапанаваў ідэю антыімперыялістычнай барацьбы. У Мексіцы пазнаёміўся з індыйскім эмігрантам-нацыяналістам Манабендра Нат Роем, якога звярнуў у марксізм і прывёў у шэрагі Камуністычнага Інтэрнацыянала.
Пасля працы ў Мексіцы Барадзін кароткі час быў саветнікам у Шатландыі. У Турцыі, ізноў у якасці саветніка, Барадзін сустракаўся з Кемалем Атацюркам.
thumb|right|М. М. Барадзін у Наньчане. 1926. У 1919—1922 працаваў у Камінтэрне. У 1922 як агент Камінтэрна быў арыштаваны ў Глазга (Вялікабрытанія) і пасля паўгадавога зняволення высланы з краіны.
З 8 верасня 1923 па ліпень 1927 — палітычны саветнік ЦВК Гаміньдана (Кітай). Барадзін змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Іванавіча ЧарапанаваВячеслав Михайлович Лурье, Валерий Яковлевич Кочик ГРУ: дела и люди 2003 ISBN 5-7654-1499-0, ISBN 978-5-7654-1499-6]. Быўшы саветнікам і асабістым сябрам Сунь Ятсена, арганізоўваў саюз паміж партыяй Гаміньдан і кітайскімі камуністамі. Пасля здрады Чан Кайшы ў 1927 быў адкліканы ў Савецкі Саюз разам з жонкай, двума сынамі і Ганнай Стронг.
Праца ў СССР Пасля вяртання ў СССР быў прызначаны намеснікам наркама працы. У 1932—1934 намеснік дырэктара ТАСС. З 1932 года — галоўны рэдактар англамоўнай газеты Московские новости (Moscow News). У 1941—1949 галоўны рэдактар Саўінфармбюро.
Арышт Арыштаваны ў 1949 годзе падчас кампаніі па барацьбе з «касмапалітамі». Памёр 29 мая 1951 годаБарадзін Міхаіл Маркавіч — артыкул у ВСЭ у выпраўленча-працоўным лагеры ў Сібіры. Паводле іншых звестак ён пасля закрыцця газеты «Московские новости» быў арыштаваны, сядзеў у Лефортаўскай турме і быў расстраляны.
Сям’я Жонка — Фаіна (Фані) Сямёнаўна Барадзіна (у дзявоцтве Арлюк). Барадзін пазнаёміўся з жонкай у 1908 годзе на партыйным зборы ў Чыкага.
Дзеці: Фёдар (Фрэд) Міхайлавіч Барадзін (род. 1908) — палкоўнік Чырвонай Арміі, загінуў напачатку Вялікай Айчыннай вайны. Норман Міхайлавіч Барадзін (1911—1974) — разведчык і журналістХто вы, Норман Барадзін?.
Цікавыя факты Міхаіл Барадзін быў прататыпам аднаго з галоўных герояў рамана Андрэ Мальро «Заваёўнікі»Андрэ Мальро. Пасляслоўе да рамана «Заваёўнікі» .
Літаратура Jacobs D.N. Borodin. Stalin’s Man in China. Stanford Univ. Press, 1985 ISBN 978-0-674-07910-6 ISBN 0-674-07910-8 Хейфец Л. С. Латинская Америка в орбите Коминтерна. Опыт биографического словаря. М.: ИЛА РАН, 2001; Taibo P.I. II. Los Bolcheviquis. Mexico: J.Mortiz, 1986; Martinez Verdugo A. (ed.) Historia del comunismo mexicano. Mexico: Grijalbo, 1985; Jeifets L., Jeifets V., Huber P. La Internacional Comunista y América Latina, 1919—1943. Diccionario biográfico. Ginebra: Instituto de Latinoamérica-Institut pour l’histoire du communisme, 2004; Хейфец В. Л. Провал континентальной революции: Коминтерн и эволюция левого движения Мексики в 1919—1921 гг. // Россия в контексте мировой истории. СПб.: Наука, 2002, с. 252—277; Kheyfetz L. and V. Michael Borodin. The First Comintern-emissary to Latin America // The International Newsletter of Historical Studies on Comintern, Communism and Stalinism. Vol.II, 1994/95. № 5/6. P.145-149. Vol.III (1996). № 7/8. P.184-188; Усов В. Советская разведка в Китае. 20-е годы ХХ века.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Латвіі Катэгорыя:Дыпламаты СССР Катэгорыя:Консулы СССР у Мексіцы Катэгорыя:Бальшавікі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў турмах Расіі Катэгорыя:Дэлегаты IV з’езда РСДРП