Браніслаў Адольфавіч Бароўскі (, Орша — , Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія Нарадзіўся 13 ліпеня 1913 года ў Оршы ў сям’і рабочага.

У 1929—1941 гадах — тынкоўшчык на будоўлях у Оршы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года — тынкоўшчык-маляр Аршанскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў 5-гадовага плана.

Памёр 30 мая 2000 года ў ОршыБоровский Бронислав Адольфович.

Літаратура Бароўскі Браніслаў Адольфавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 396. Пайкин, Е. По ступенькам пятилеток / Е. Пайкин // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С. 43—46.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны