Егі́пецкая мо́ва — мова жыхароў Старажытнага Егіпта. На цяперашні час лічыцца мёртвай. Асобнае адгалінаванне афразійскай моўнай сям'і. У рамках гэтай сям'і, паводле меркавання адных навукоўцаў, найбольш блізкая да семіцкіх, паводле меркавання іншых — да чадскіх моўЯзыки Азии и Африки. Т.4. Афразийские языки. Кн.1—2. М., Наука. 1991—1993.. Адна з самых старажытных вядомых на наш час моў, абслугоўвалася адной з першых сістэм пісьма ў гісторыі чалавецтва — вядомы помнікі з канца 4-га тыс. да н.э. і па V стагоддзе н.э. Апошняя ступень егіпецкай мовы — копцкая мова, якая праіснавала да XVII стагоддзя (як мова набажэнства ў копцкай праваслаўнай царкве ўжываецца і дагэтуль). Навуковая дысцыпліна, якая вывучае егіпецкую мову, называецца мовазнаўчая егіпталогія.

Перыядызацыя егіпецкай мовы: Стараегіпецкая мова (32 — 22 стст. да н.э.) Сярэднеегіпецкая мова (22 — 14 стст. да н.э.) Новаегіпецкая мова (14 — 7 стст. да н.э.) Дэматычная мова (7 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) Копцкая мова (3 — 17 стст., цяпер богаслужэбная мова копцкай царквы)

Катэгорыя:Старажытныя мовы Катэгорыя:Старажытны Егіпет Катэгорыя:Егіпецкая моўная сям’я