Гудзон праліў (, ) — праліў Паўночнага Ледавітага акіяна, абмывае бераг Канады.
Праліў знаходзіцца паміж паўвостравам Лабрадор на поўдні і востравам Бафінава Зямля на поўначы. Злучае мора Лабрадор з унутранымі залівамі Гудзона і Фокса, на паўднёвым усходзе злучаецца з залівам Унгава, вядомым сваімі прылівамі.
Астравы — Мілі, Солсберы, Нотынгем, Чарлз, Біг-Айлэнд, Батан, Рэзальюшэн, Эджэл, Дыгес, Гудвін.
Працягласць праліва — 800 км, шырыня — 115 км на ўсходзе і да 240 км на захадзе. Глыбіня вагаецца ад 115 да 704 м. Вышыня прыліваў — да 12,4 м. Бываюць частыя штормы. Суднаходства магчыма да 4-х месяцаў у годзе.
Праліў названы ў гонар Генры Гудзона, які праплыў па праліве ў 1610 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Канады Катэгорыя:Геаграфія Квебека Катэгорыя:Геаграфія Нунавута