Востраў Адэлаіды — бязлюдны востраў архіпелага Зямля Франца-Іосіфа. Найвышэйшы пункт вострава — 48 метраў. Адміністрацыйна адносіцца да Прыморскага раёна Архангельскай вобласці Расіі.

Геаграфія Востраў размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы архіпелага ў водах праліва Сарса. Уваходзіць у склад астравоў Белая Зямля. На адлегласці 3,5 кіламетра на паўночны ўсход размешчаны востраў Ева-Ліў, у 3,3 кіламетрах на поўдзень — востраў Фрэдэн.

Востраў мае круглую форму дыяметрам 2 кіламетры. Уся яго тэрыторыя пакрыта лёдам.

Названы ў гонар маці Нансена — Адэлаіды Юхан Тэклы.

Катэгорыя:Астравы архіпелага Зямля Франца-Іосіфа