Віцір — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сечна, за 8 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Непароты.
Апісанне Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,25 км. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на поўначы разараныя, на поўдні пад лесам. Пратокамі злучана з азёрамі Княжно і Разван.
Назва В. А. Жучкевіч вывоздзіў назву тэрміна віць — «вільготнае месца, багна». Зважаючы на наяўнасць у гідроніме асновы віт- і фарманта -р-, можна казаць аб яго фіна-ўгорскім паходжанні, параўн. , , , — «вада».
Літаратура
Овчинникова Р. И. Отражение древней физико-географической лексики в субстратной гидронимии бассейна Западной Двины финно-угорского происхождения // Вестник Белорусского государственного университета. Сер. 2, Химия. Биология. География. — 1993. — № 2. — С. 60-63.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна