Ле́звінка — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 16 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Шуміліна, прыкладна за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Івоніна.
Плошча паверхні 0,21 км². Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 0,59 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб’ём вады 0,13 млн м³. Плошча вадазбору 10,2 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на паўночным захадзе да 12 м. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя, на ўсходзе пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Пойма шырынёй да 200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Возера дыстрафіруючае, цалкам зарастае. На поўначы ручаём злучаецца з возерам Гародна, на паўночным усходзе выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Вочка.
У возеры расце рэдкі від раслін — вадзяны арэх, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі БеларусьКрасная книга Республики Беларусь .
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна