Вормсі (, ) — чацвёрты па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа, Хійумаа і Муху). З’яўляецца часткай Маанзундскага архіпелага Балтыйскага мора.
Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Ляэнэскага павета. Аддзелены ад вострава Хіюмаа пралівам Муху да 12 км шырынёй. Плошча 93 км². Паверхня нізінная (вышыня да 10 м). Галоўны населены пункт — Хула. Як і суседнія астравы, Вормсі малаўрадлівы, бо ўтвораны галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладамі антрапагену. Глебы друзавыя і пясчаныя. Ёсць сасновыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу. Асноўныя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. Насельніцтва 399 чалавек (2010).
Спасылкі vormsi.ee
Катэгорыя:Маанзундскі архіпелаг Катэгорыя:Астравы Эстоніі