thumb|Лямпа напальвання агульнага прызначэння (230 В, 60 Вт, 720 лм, цокаль E27, габарытная вышыня каля 110 мм Лямпа напальвання — электрычная крыніца святла, у якой цела напалу (тугаплаўкі праваднік), змешчанае ў празрыстую вакуумную або запоўненую інертным газам судзіну, награваецца да высокай тэмпературы за кошт правядзення праз яго электрычнага току, у выніку чаго цела выпраменьвае электрамагнітныя хвалі ў шырокім спектральным дыяпазоне, у тым ліку бачнае святло. У якасці цела напалу ў наш час звычайна выкарыстоўваюцца спіралі з вальфрамавых стопаў.
Прынцып дзеяння У лампе выкарыстаецца эфект награвання цела напальвання пры праходжанні праз яго электрычнага току (цеплавое дзеянне тока). Пры награванні цела напальвання па законе Планка выпраменьвае электрамагнітныя хвалі, частка якіх пры тэмпературы з'яўляецца бачным святлом.
Гісторыя вынаходства У 2-й палове 1870-х гадоў амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан праводзіць даследчую працу, у якой спрабуе як ніткі розныя металы. У 1879 годзе ён патэнтуе лямпу з плацінавай ніткай. У 1880 годзе ён вяртаецца да вугальнага валакна і стварае лямпу з часам жыцця 40 гадзінЭлектротехническая энциклопедия. История изобретения и развития электрического освещения .
Літаратура A. Zukauskas, M.S. Shur and R. Caska, Introduction to solid-state lighting, John Willey & Sohn, 2002 K. Bando, Symp. Proc. Of the 8th Int. Symp. on the Sci. & Tech. of Light Sources 1998, 80
Крыніцы
Спасылкі
Электротехническая энциклопедия. История изобретения и развития электрического освещения
Катэгорыя:Святлатэхніка Катэгорыя:Крыніцы святла