Фрэнк Вільчэк (, нар. , Мінеола, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Дэвідам Гросам і Дэвідам Політцэрам).
Біяграфія Вільчэк нарадзіўся ў мястэчку Мінеола, штат Нью-Ёрк, у польска-італьянскай сям'і. Скончыў агульную школу ў Квінс, затым школу імя Ван Бюрэна. У 1970 г. атрымаў ступень бакалаўра навук па матэматыцы ва ўніверсітэце Чыкага; ў 1972 г. ступень магістра, а ў 1974 г. доктара філасофіі (кандыдата навук) — у Прынстанскім універсітэце. З 2000 г. Вільчэк з'яўляецца прафесарам фізікі ў Цэнтры тэарэтычнай фізікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Працаваў таксама ў Інстытуце перадавых даследаванняў у Прынстане і Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі ў Санта-Барбары. У 2002 г. узнагароджаны медалём Лорэнца.
У 1973 г. ажаніўся з Бетсі Дэвайн. Двое дзяцей — Эміты і Міра.
Даследаванні У 1973 г. Вільчэк, працуючы ў якасці аспіранта з Дэвідам Гросам у Прынстанскім універсітэце, адкрыў асімптатычную свабоду, згодна з якой, чым бліжэй кваркі адзін да аднаго, тым менш моцнае ўзаемадзеянне (або абмен колерам) паміж імі. Калі кваркі знаходзяцца надзвычай блізка адзін да аднаго, то ядзерныя сілы паміж імі настолькі слабыя, што кваркі паводзяць сябе амаль як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя, адкрытая незалежна таксама Дэвідам Політцэрам, была важным крокам у развіцці квантавай хромадынамікі.
Вільчэк зрабіў уклад у даследаванне аксіонаў, эніонаў, асімптатычнай свабоды, фаз каляровай звышправоднасці кваркавага рэчыва і іншых аспектаў квантавай тэорыі поля. Ён працаваў над незвычайна шырокім колам пытанняў - ад фізікі кандэнсаваных асяроддзяў і астрафізікі да фізікі элементарных часціц.
Гл. таксама
асімптатычная свабода адзіная тэорыя поля квантавая хромадынаміка касмалогія нейтронная зорка
выбух звышновай чорная дзіра аксіён цёмная матэрыя WIMP
квантавая колькасць салітон статыстычная перастанова дробавая статыстыка эфект Хола
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Хатняя старонка Фрэнка Вільчэка на сайце МТІ Артыкулы Вільчэка ў ArXiv Навуковыя артыкулы Вільчэка ў базе даных SLAC The World's Numerical Recipe. Відэалекцыя Фрэнка Вільчэка Вільчэк на тэму аніёнаў і звышправоднасці Блог нобелеўскіх прыгод сям'і Вільчэка
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дзірака Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сакураі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук