Эрык Алін Корнел (; нар. г., Апала-Альта, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Вольфгангам Кетэрле і Карлам Віманам «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні уласцівасцяў такіх кандэнсатаў».
Біяграфія Эрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы — горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю.
Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада). Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST.
У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі — Эліза і Сафія.
У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы.
Узнагароды Узнагарода імя Самюэля Уэслі Стратана, NIST, 1995 Прэмія імя Ньюкомба Кліўленда, Амерыканская асацыяцыя садзейнічання навуцы, 1995/96 Залатая медаль міністэрства камерцыі, 1996 Прэмія Фрыца Лондана ў галіне фізікі нізкіх тэмператур, 1996 Прэмія Карла Цэйса, Фонд Эрнста Абэ, 1996 Прэмія імя Алана Т. Ватэрмана ад Нацыянальнага навуковага фонду, ЗША, 1997 Міжнародная прэмія імя Караля Фейсала ў галіне навукі, 1997 Прэмія Рабі па атамнай фізіцы, малекулярнай фізіцы і оптыцы, Амерыканскае фізічнае таварыства, 1997 Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, 1997 Медаль Лорэнца, Нідэрландская каралеўская акадэмія навук, 1998 Медаль Бенджаміна Франкліна па фізіцы, 1999 Прэмія Р. В. Вуда, Амерыканскае аптычнае таварыства, 1999 Абраны членам Амерыканскага аптычнага таварыства, 2000 Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 2000 Нобелеўская прэмія па фізіцы, 2001
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Хатняя старонка Эрыка Корнела на сайце ўніверсітэта Каларада Старонка навуковай групы Корнела на сайце ўніверсітэта Каларада
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Стэнфарда